wd wp Пошук:

Амерыканская акадэмія мастацтваў і навук

Амерыканская акадэмія мастацтваў і навук (англ.: American Academy of Arts and Sciences) — адна з найстарэйшых навуковых арганізацый ЗША, незалежны цэнтр акадэмічных і палітычных даследаванняў. Праводзіць міждысцыплінарныя даследаванні складаных праблем. У члены акадэміі абіраюцца вядучыя навукоўцы ў акадэмічных дысцыплінах (дакладныя, натуральныя, сацыяльныя, гуманітарныя навукі), дзеячы мастацтва, лідары ў бізнэсе, дзяржаўнай і грамадскай дзейнасці.

Гісторыя

Заснаванне

Акадэмія заснавалі ў 1780 годзе Джэймс Баўдаін, Джон Адамс і Джон Хэнкок у Бостане падчас Амерыканскай рэвалюцыі. Мэта Акадэміі, як паказана ў Статуце: «культываваць усякае мастацтва і навуку, якія могуць служыць вышэйшым інтарэсам, гонару, годнасці і шчасцю свабодных, незалежных і дабрадзейных людзей» (cultivate every art and science which may tend to advance the interest, honour, dignity, and happiness of a free, independent, and virtuous people). У 1780 годзе да іх далучыліся Роберт Трыт Пейн і 58 кіраўнікоў (лідараў) мясцовых абшчын, а пасля і іншыя вядомыя дзеячы: Бенджамін Франклін, Джордж Вашынгтон, Томас Джэферсан і Аляксандр Гамільтан.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 13 студзеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Арганізацыі паводле алфавіта
Кембрыдж (Масачусетс)
Вікіпедыя:Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Акадэміі ЗША
Навуковыя арганізацыі ЗША
Арганізацыі, заснаваныя ў 1780 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных