wd wp Пошук:

Мічыганскі ўніверсітэт

Не блытаць з Універсітэт штата Мічыган.

Мічыганскі ўніверсітэт (англ.: University of Michigan; часта скарачаецца да U of M) — публічны (дзяржаўны) універсітэт, размешчаны ў горадзе Эн-Арбар у штаце Мічыган, ЗША. Заснаваны ў 1817 годзе ў Дэтройце, але праз дваццаць гадоў (у 1837 годзе) пераехаў у Эн-Арбар.

Універсітэт з’яўляецца самым старым у штаце і мае два дадатковыя кампусы, размешчаныя ў Дырбарне і Флінце. Мічыганскі ўніверсітэт знакаміты сваёй якаснай вучобай і ўваходзіць у склад васьмі «публічных плюшчоў» (англ.: Public Ivies). Універсітэт мае больш 460.000 жывых выпускнікоў — адна з самых вялікіх колькасцяў выпускнікоў з аднаго універсітэта ў свеце. Мічыганскі ўніверсітэт лічыцца адным з вядучых навучальных і навуковых цэнтраў ЗША.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Універсітэты штата Мічыган
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з англійскай
Катэгорыя·Універсітэты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Асацыяцыя амерыканскіх універсітэтаў
Катэгорыя·З’явіліся ў 1817 годзе
Катэгорыя·Мічыганскі ўніверсітэт