wd wp Пошук:

Поль Мацісавіч Арман

Поль Мацісавіч Арман (лат.: Pols Matisovičs Armans), народжаны Петэрсіс Паўль Тылтыньш (лат.: Pēteris Pauls Tiltiņš; 22 сакавіка (4 красавіка) 19037 жніўня 1943) — савецкі ваенны дзеяч, палкоўнік танкавых войскаў, удзельнік вайны ў Іспаніі і Вялікай Айчыннай. Першы танкіст, ганараваны звання Героя Савецкага Саюза[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў маёнтку Мітэльгоф Добленскага павета Курляндскай губерні (зараз Відусмуйжа, Сесаўская воласць, Елгаўскі край) у сялянскай сям’і. Па нацыянальнасці — латыш.

У 1920-х гадах быў членам камуністычнага падполля ў Латвіі, дзе стаў адным з арганізатараў Камуністычнага саюза моладзі ў Елгаве. Адначасова скончыў рэальнае вучылішча і радыёінстытут. У 1924—1925 гадах служыў у латвійскай арміі ў электратэхнічным дывізіёне ў Рызе.

Потым пражыў некаторы час у Францыі, дзе ў дакументах замест свайго латышскага імя Петэрсіс Паўль Тылтыньш, атрымаў французскае Поль Арман. У 1926 эміграваў у СССР, дзе ўступіў у ВКП(б) і паступіў на службу ў Чырвоную армію.

З ліпеня 1926 па верасень 1928 — курсант Маскоўскага пяхотнага вучылішча. У 1928—1930 гадах быў камандзірам узвода ў 59-м стралковым палку Ленінградскай ваеннай акругі. Затым пераведзены ў Маскоўскую ваенную акруга камандзірам узвода разведкі першай вопытнай механізаванай брыгады. У маі 1931 года пераведзены ў Закаўказскую ваенную акругу камандзірам аўтабранедывізіёна. Са снежня 1932 года — камандзір батальёна ў 5-й матабранявай брыгады ў Барысаве.

У 1935 годзе скончыў курсы ўдасканалення тэхнічнага складу пры Ваеннай акадэміі механізацыі і матарызацыі РСЧА. З кастрычніка 1936 па студзень 1937 ваяваў у Іспаніі на баку рэспубліканцаў. Тут змагаўся пад псеўданімам «Маёр Грэйзэ» і ўзначальваў танкавую роту. Па вяртанні ў СССР прызначаны камандзірам 5-й механізаванай брыгады. З верасня 1939 па май 1941 вучыўся ў Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ. Па заканчэнні-прызначаны намеснікам камандзіра 51-й танкавай дывізіі.

На пачатак Вялікай Айчыннай вайны быў намеснікам камандзіра 51-й танкавай дывізіі, у пачатку ліпеня 41-га — 110-й танкавай дывізіі, потым камандаваў 11-й танкавай брыгадай, быў камандуючым бранятанкавымі і механізаванымі войскамі 4-й агульнавайсковай арміі, а з 6 жніўня 1943 года — камандзір 122-й танкавай брыгады.

Забіты снайперам 7 жніўня 1943 года ў Ленінградскай вобласці.

Узнагароды

Сям’я

Старэйшы брат, Альфрэд Мацісавіч Тылтыньш, стаў савецкім разведчыкам. Удзельнічаў у Першай сусветнай, грамадзянскіх войнах у Расіі і Іспаніі[2].

Зноскі

  1. Ибрагимов Д. С. Впервые танки против танков / Противоборство. — М.: ДОСААФ, 1989.
  2. Альфрэд Мацісавіч Тылтыньш

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Савецкія ваенныя спецыялісты ў Іспаніі
Катэгорыя·Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Латвійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі 7 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Курляндскай губерні
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ленінградскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Ленінградскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе