wd wp Пошук:

Поль-Жорж Нтэп

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Поль-Жорж Нтэп дэ Мадзіба́ (фр.: Paul-Georges Ntep; нар. 29 ліпеня 1992, Дуала, Камерун) — камерунскі і французскі футбаліст, вінгер партугальскага клуба «Баавішта» і нацыянальнай зборнай Камеруна.

Клубная кар’ера

«Рыс-Аранжыс»

Нтэп нарадзіўся ў Дуале, самым вялікім горадзе Камеруна. Ён пераехаў у Францыю ва ўзросце васьмі гадоў, каб жыць са сваёй цёткай, якая пражывала ў камуне Грыні, на поўдні Парыжа. Ён пачаў сваю кар’еру ў клубе «Рыс Аранжыс» і правёў там два гады. У часы яго кар’еры ў «Рыс-Аранжыс» ён быў некалькі разоў на праглядах у розных клубах, сярод якіх быў і «Асер», аднак, з ім не заключылі кантракт.

«Віры-Шаціён»

У 2005 годзе Нтэп далучыўся да каманды «Віры-Шаціён» і, пасля года гульні з іншым аматарскім клубам «Лінас Мантлеры», падпісаў кантракт з французскім клубам «Брэціньі» — клубам, у якім пачыналі сваю прафесійную кар’еру Патрыс Эўра і Джымі Брыян.

«Асер»

Гульнёй у клубе «Брэціньі» Нтэп уразіў трэнераў клуба і чыноўнікаў, і ў 2009 годзе яму прапанавалі падпісаць кантракт з клубам «Асер», з якім «Брэціньі» супрацоўнічаў. Пасля паспяховага прагляду, кантракт быў заключаны.

Нтэп пачаў сезон 2009/10 у «Асеры». У сярэдзіне сезона ён далучыўся да другой каманды клуба ў аматарскім чэмпіянаце. Нтэп з’явіўся ў 14 матчах каманды і забіў два галы. У сезоне 2010/11 ён пачаў трэніроўкі з асноўнай камандай. Нтэп таксама быў заяўлены за «Асер» у Лізе чэмпіёнаў УЕФА. 16 кастрычніка 2010 года ён з’явіўся на лаўцы запасных у чэмпіянаце Францыі, але так і не з’явіўся на полі, той матч «Асер» прайграў 1:0 камандзе «Бардо». Праз тыдзень Нтэп дэбютаваў у матчы Кубка лігі супраць «Бастыі» — з’явіўся на поле на 31-й хвіліне, замяніўшы Дэніса Альеча. «Асер» выйграў матч з лікам 4:0. 21-гадовы Нтэп выклікаў цікавасць галоўных каманд у Еўропе, у тым ліку «Арсенала», «Ромы», «Тотэнхэма», «Манчэстэр Юнайтэд», «Манчэстэр Сіці» і «Андэрлехта».

«Рэн»

30 студзеня 2014 года перайшоў у «Рэн» за 5 мільёнаў еўра. Першы гол за «Рэн» забіў 23 лютага 2014 года ў матчы супраць «Нанта». У сезоне 2014/15 стаў найлепшым бамбардзірам клуба, забіў за 35 матчаў 9 галоў.

«Вольфсбург»

9 студзеня 2017 года было абвешчана аб пераходзе Нтэпа ў нямецкі «Вольфсбург», з якім вінгер падпісаў кантракт да лета 2021 года[4]. У студзені 2018 года на правах арэнды далучыўся да «Сент-Эцьена». Па заканчэнні сезона 2017/18 вярнуўся ў «Вольфсбург». У жніўні 2019 года на правах арэнды далычыўся да «Кайсерыспора». У лютым 2020 года пакінуў «Вольфсбург».

Апошнія гады

У маі 2020 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Генгамам», гуляў там да канца сезона 2020/21. У верасні 2021 года папоўніў склад партугальскай «Баавішты».

Міжнародная кар’ера

Хоць Нтэп нарадзіўся ў Камеруне, ён мае грамадзянства Францыі, што дазволіла гуляць за юнацкую зборную Францыі. Праз тры гады ён увайшоў у склад зборнай моладзевай зборнай Францыі, каб прыняць удзел у турніры ў Тулоне. 24 мая 2015 года галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Францыі Дзідзье Дэшам выклікаў Нтэпа на таварыскія гульні супраць зборных Бельгіі і Албаніі.

7 чэрвеня 2015 года выйшаў на поле на 80-й хвіліне, замяніўшы Аліўе Жыру. Роўна праз 9 хвілін прысутнасці на поле, аддаў галявы пас на Набіля Фекіра, але гэта не дазволіла перамагчы зборную Бельгіі, матч завяршыўся з лікам 3:4.

У жніўні 2018 года Нтэп пагадзіўся выступаць за нацыянальную зборную Камеруна.

Статыстыка

Клубная статыстыка

Станам на 25 студзеня 2018 года.

ВыступленнеЛігаКубкі[5]ЕўракубкіАстатнія[6]Разам
КлубЛігаСезонГульніГалыГульніГалыГульніГалыГульніГалыГульніГалы
Асер Ліга 1 2010/11 00100000 1 0
2011/12 000000 0 0
Ліга 2 2012/13 3485100 39 9
2013/14 1776500 23 12
Усяго 51151260000 63 21
РэнЛіга 1 2013/14 1053000 13 5
2014/15 3593000 38 9
2015/16 1421000 15 2
2016/17 1520000 15 2
Усяго 7418700000 81 18
ВольфсбургБундэсліга 2016/17 1002010 13 0
2017/18 5020 7 0
Усяго 150400010 20 0
Усяго за кар'еру 140332460010 165 39

Міжнародная статыстыка

Станам на 14 чэрвеня 2015 года.

Зборная Сезон Таварыскія Турніры Усяго
Гульні Галы Пасы Гульні Галы Пасы Гульні Галы Пасы
Францыя 2015 201000201
Усяго за кар’еру 201000201

Матчы і галы за зборную

Станам на 14 чэрвеня 2015 года.

Матчы і галы Нтэпа за зборную Францыі  

Дата Апанент Лік Галы Нтэпа Спаборніцтва
1 7 чэрвеня 2015 Бельгія 3:4 Таварыскі матч
2 13 чэрвеня 2015 Албанія 0:1 Таварыскі матч

Разам: 2 матчы / 0 галоў; 0 перамог, 0 нічыіх, 2 паражэння.

Зноскі

  1. Paul-Georges Ntep // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Paul-Georges Ntep // FBref.com
  3. Paul-Georges Ntep de Madiba // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. «Вольфсбург» приобрел 24-летнего хавбека «Ренна» Нтепа. by.tribuna.com.
  5. У графу «Кубкі» ўваходзяць гульні і галы ў нацыянальных кубках, кубках лігі і суперкубках.
  6. Астатнія афіцыйныя матчы
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Генгам
Катэгорыя·Ігракі ФК Сент-Эцьен
Катэгорыя·Ігракі ФК Вольфсбург
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Асер
Катэгорыя·Ігракі зборнай Камеруна па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Вольфсбург II
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дуале
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Баавішта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Камеруна
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэн
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 ліпеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Кайсерыспор
Катэгорыя·Ігракі зборнай Францыі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта