wd wp Пошук:

ФК Рэн

«Рэн» (фр.: Stade Rennais Football Club) — французскі футбольны клуб з горада Рэн. Клуб быў заснаваны ў 1901 годзе. Трохразовы ўладальнік Кубка Францыі. Свае хатнія матчы клуб праводзіць на ​​стадыёне «Раазон Парк», які размяшчаецца ў межах горада. Уладальнікам клуба з’яўляецца бізнесмен Франсуа Піно.

Клуб з’яўляецца адным з самых вядомых футбольных клубаў у рэгіёне Брэтань, разам з іншым брэтонскім клубам «Нант». Матчы паміж клубамі лічыцца лакальным дэрбі і мае назва дэрбі Брэтані. «Рэн» з’яўляецца адным з членаў-заснавальнікаў першага дывізіёна французскага футбола, аднак «Рэн» ніколі не станавіўся пераможцам галоўнага французскага футбольнага першынства. Найлепшым вынікам каманды з’яўляецца трэцяе месца, якога клуб дасягнуў у сезоне 2019/20.

Гісторыя

1901—1945

Ігракі «Рэна» ў 1904 годзе

Клуб быў заснаваны 10 сакавіка 1901 года групай студэнтаў універсітэта Рэна. Сваю першую гульню каманда прайграла суседзям з іншага футбольнага клуба Рэна з лікам 0:6. У 1902 годзе клуб увайшоў у склад Звяза атлетычных спартыўных клубаў (фр.: Union des sociétés françaises de sports athlétiques). У наступным годзе каманда ўвайшла ў склад футбольнай лігі Брэтані. У тым жа сезоне каманда стала пераможцам турніру. 4 мая 1904 года дзве каманды з Рэна аб’ядналіся. Пад кіраўніцтвам уэйлзца Грыфіта, які быў гуляючым трэнерам, «Рэн» перамог у лізе Брэтані ў 1908 і 1909 гадах.

У перыяд з 1915 па 1922 гады клуб неаднаразова станавіўся пераможцам розных турніраў, якія ў Францыі ў той час праводзіліся нерэгулярна. У 1922 годзе клуб выйшаў у фінал кубка Францыі.

У 1932 годзе клуб увайшоў у лік дваццаці клубаў, якія прынялі ўдзел у першым сезоне французскай прафесійнай футбольнай лігі. У першым сезоне каманда заняла 6 месца ў чэмпіянаце, а яго форвард Уолтэр Кайзер стаў найлепшым бамбардзірам. У чэмпіянаце асаблівых поспехаў каманда не дасягала, але ў 1935 годзе ў другі раз у сваёй гісторыі дайшла да фіналу кубка. Аднак, фінансавая сітуацыя ў клубе пагаршалася, і з пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе каманда страціла статус прафесійнай. На працягу двух гадоў каманда гуляла толькі ў кубку краіны і таварыскіх матчах. У 1941 годзе каманда прыняла ўдзел у чэмпіянаце акупаванай зоны, у якім заняла 7 месца з дзевяці ўдзельнікаў.

1945—1990

У 1949 годзе каманда заняла 4 месца ў чэмпіянаце, што стала найлепшым вынікам у гісторыі клуба. Гэты ж вынік быў паўтораны ў сезоне 1964/65. У тым жа сезоне клуб стаў уладальнікам кубка краіны. У фінале быў абыграны «Сашо» (2:2, 3:1 ва перагуляным матчы). Увосень 1965 года адбыўся дэбют клуба ў еўракубках. У розыгрышы Кубка кубкаў «Рэн» у першым жа раўндзе саступіў пражскай «Дукле». У 1970 годзе клуб дайшоў да паўфіналу кубка, а ў наступным сезоне атрымаў перамогу ў ім у другі раз у гісторыі. У фінале з лікам 1:0 быў абыграны «Ліён». Адзіным іграком клуба, якія прымалі ўдзел у абодвух пераможных фіналах, стаў абаронца Луі Кардэн. У 1975 годзе клуб вылецеў у другой дывізіён, адкуль вярнуўся ў 1983 годзе. У 1986 годзе клуб зноў дабраўся да паўфінала кубка краіны, дзе саступіў «Марселю».

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Турцыя Бр Даган Алемдар 2002
2 Уэльс Аб Джо Родан 1997
3 Францыя Аб Адрыен Труфер 2001
5 Бельгія Аб Арцюр Тэатэ 2000
6 Францыя ПА Леслі Угачукву 2004
7 Францыя Нап Мартэн Тэр’е 1997
8 Францыя ПА Баптыст Сантамарыя 1995
9 Францыя Нап Арно Калімуэндо 2002
10 Гана Нап Камалдын Сулемана 2002
11 Бельгія Нап Жэрэмі Даку 2002
14 Францыя ПА Бенжамен Бурыжо 1994
15 Камерун Аб Крыстафер Ву 2001
16 Сенегал Бр Альфрэд Гаміс 1993
Пазіцыя Імя Год нараджэння
18 Францыя Аб Жанюэль Беласян 2005
19 Францыя Нап Амін Гуіры 2000
20 Францыя ПА Флаўен Тэ 1993
21 Харватыя ПА Лоўра Маер 1998
22 Францыя Аб Ларэнц Асіньён 2000
23 Францыя Аб Вармэ Амары 2000
25 Нарвегія Аб Біргер Мелінг 1994
27 Малі Аб Амары Траарэ Капітан каманды 1992
28 Францыя Нап Маціс Аблін 2003
30 Францыя Бр Стыў Манданда 1985
33 Францыя ПА Дэзірэ Дуэ 2005
89 Францыя Бр Рамен Сален 1984

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1901 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы Францыі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·ФК Рэн