wd wp Пошук:

Плывунец звычайны

Плывунец звычайны[3] (Utriculária vulgáris) — водная расліна, від роду Плывунец (Utricularia) сямейства Плывунцовыя (Lentibulariaceae).

Апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Лісце тонка рассечена на вузкія долі, на якіх размешчаны маленькія авальныя лоўчыя бурбалкі з паветрам.

Ловіць дробных насякомых, ракападобных, водарасці (напрыклад, вольвакс).

Цвіце з чэрвеня па верасень. Кветканосы даўжынёй 15-30 см, на іх — буйныя ярка-жоўтыя кветкі ў друзлай малакветкавай гронцы.

Свабодна плавае ў павольна бягучых або стаячых водах канаў, сажалак, балот.

Размнажэнне пераважна вегетатыўнае.

Распаўсюданне і асяроддзе пражывання

Ахоўны статус

Плывунец звычайны ўключаны ў Чырвоныя кнігі шэрагу рэгіёнаў Расіі (Белгарадская і Ульянаўская вобласці, Рэспубліка Калмыкія, Стаўрапольскі край) і Украіны (Закарпатская, Палтаўская, Цярнопальская, Харкаўская і Чарнавіцкая вобласці), а таксама Туркменістана.

Выкарыстанне

Для міні-вадаёмаў.

Батанічная класіфікацыя

Сінонімы

Па дадых The Plant List на 2013 год[4], у сінаніміку віду ўваходзяць:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 136. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Utricularia vulgaris L. is an accepted name (англ.) . The Plant List (2013). Version 1.1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (11 кастрычніка 2013). Праверана 12 студзеня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Плывунцовыя
Катэгорыя·Драпежныя расліны
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Флора Еўразіі