wd wp Пошук:

Плывунцовыя

Плывунцовыя[3] (Lentibulariáceae) — сямейства двухдольных раслін, якое ўваходзіць у парадак Ясноткакветныя, якое ўключае ў сябе 3 роды і больш за 180 відаў. Прадстаўнікі сямейства распаўсюджаныя па ўсім зямным шары. Усе віды сямейства — насякомаедныя расліны.

Біялагічнае апісанне

Utricularia humboldtii

Плывунцовыя — шматгадовыя і аднагадовыя наземныя, радзей эпіфітныя травы з чарговым ці сабраным у разеткі лісцем, якое расце ў вадзе, на балотах, у вільготных месцах.

Кветкі зігаморфныя, двухполыя, адзінкавыя або сабраныя ў гронкападобныя або каласападобныя суквецці.

Плод — аднагнёздавая каробачка шарападобнай або яйкападобнай формы. Насенне дробнае з дрэнна развітым эндаспермам.

Роды

Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, сямейства ўключае ў сябе 4 роды і 312 відаў[4]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Lentibulariaceae (англ.) . The Plant List. Version 1.1. (11 кастрычніка 2013). Праверана 21 кастрычніка 2016.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сямействы раслін
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Плывунцовыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання