wd wp Пошук:

Паўночная Асеція

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Асеція. У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Аланія.

Паўночная Асеція (ас.: Республикæ Цæгат Ирыстон — Алани, руск.: Республика Северная Осетия — Алания) — суб’ект Расійскай Федэрацыя, размешчаны на Паўночным Каўказе. Мяжуе з Інгушэціяй, Чачнёю Кабардзіна-Балкарыяй, Стаўрапольскім краем, Паўднёвай Асеціяй і Грузіяй.

Нацыянальны склад: асеціны (62,7 %), рускія (23,2 %), інгушы (3 %), армяне (2,4 %), кумыкі (1,8 %), грузіны (1,5 %).

Падзяляецца на 8 раёнаў:

Буйнейшыя гарады: Уладзікаўказ, Маздок, Беслан, Алагір.

Геаграфія

Геаграфічнае становішча

Выгляд на Каўказскі хрыбет

Рэспубліка размешчана на паўночным схіле Вялікага Каўказа. Паўночную частку займаюць раўніны ды нізіны, пры прасоўваньні на поўдзень ландшафт становіцца гарыстым, пераходзячы ў Галоўны ці Водападзельны хрыбет Вялікага Каўказа. Найвышэйшая кропка — гара Казбек (5033 м). Рэспубліка мяжуе з Інгушэтыяй, Чачнёй, Кабардзіна-Балкарыяй, Стаўрапольскім краем, Паўднёвай Асеціяй і Грузіяй.

Клімат

Клімат у рэспубліцы лагодна кантынентальны. На Маздоцкай раўніне — засушлівы, частыя сухавеі; сярэдняя тэмпэратура студзеня −4,3 °C, ліпеня +24 °C, ападкаў 400—450 мм за год.

Гісторыя

Далучэнне да Расійскай імперыі

Тэрыторыі, на якіх жылі асеціны, былі сярод першых на Паўночным Каўказе, што былі далучаныя да Расійскай імперыі ў 1774 годзе. Уладзікаўказ стаў першай расмйскай фартэцыяй у рэгіёне (заснаваны ў 1784 годзе). У XIX стагоддзі адбылося масавае перасяленне асецін з гор на раўніны ды ў наваколле Маздока.

Савецкі час

У 1921 годзе Асеція стала часткай Горскай Савецкай Рэспублікі, атрымаўшы статус аўтаномнай вобласці ў 1924 ды ў 1936 годзе была пераўтвораная ў Паўночна-Асецінскую Аўтаномную Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку.

Насельніцтва

Насельніцтва рэспублікі на 2013 год — 706 123 чал., шчыльнасць — 88,41 чал./км², удзельная вага гарадскога насельніцтва — 64,3 % (2009). Паўночная Асеція з’яўляецца адным з самых густанаселеных суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Каля паловы насельніцтва рэспублікі (48 %) жыве ва Уладзікаўказе. Нацыянальны склад: асеціны (68,2 %), рускія (20,8 %), інгушы (3,2 %), армяне (2,3 %), кумыкі (2,3 %), грузіны (1,3 %)[5][6][7].

Населеныя пункты

Населеныя пункты з колькасцю жыхароў больш за 5 тысяч
на 1 студзеня 2009 года
Уладзікаўказ 312,4 Міхайлаўскае 10,3 (2003)
Маздок 40,4 Чармен 8,4 (2003)
Беслан 36,2 Кізляр 8,4 (2003)
Алагір 19,5 Архонская 7,9 (2003)
Ардон 17,0 Камбілееўскае 7,6 (2003)
Завадскі 15,4 Гізель 7,1 (2003)
Эльхотава 12,2 (2003) Чыкола 7,0 (2003)
Нагір 11,3 (2003) Змейская 6,4 (2003)
Сунжа 11,3 (2003) Паўладольская 5,7 (2003)
Дыгора 10,7 Лукаўская 5,2 (2003)
Акцябрскае 10,6 (2003) Майскае 5,1 (2003)

Сімволіка

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Оценка численности постоянного населения на 1 января 2016 года и в среднем за 2015 год (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2016. Праверана 27 сакавіка 2016.
  2. Валавы рэгіянальны прадукт па суб’ектах Расійскай Федэрацыі ў 1998-2014гг.(руск.)  (xls). Расстат.
  3. Вячаслаў Бітараў прызначаны ЧВА главы Паўночнай Асеціі
  4. Біяграфія Таймураза Тускаева
  5. http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/per-itog/tab7.xls Архівавана 20 кастрычніка 2017.
  6. http://www.gks.ru/free_doc/new_site/perepis2010/croc/results2.html Архівавана 9 снежня 2021.
  7. http://www.gks.ru/free_doc/new_site/perepis2010/croc/Documents/Materials/doklad2.rar Архівавана 18 кастрычніка 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з некарэктным фарматаваннем у шаблонах
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асеція
Катэгорыя·Паўночная Асеція