wd wp Пошук:

Алагір

Алагір (руск.: Алагир) — горад1938 г.) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Алагірскага раёна Паўночнай Асеціі. Насельніцтва 19,8 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1850 годзе як пасёлак пры срэбна-свінцовым заводзе.

Горад размешчаны на рацэ Ардон (левы прыток Церака), пры выхадзе яе з Алагірскай цясніны гор Вялікага Каўказа на Асецінскую нахільную раўніну, за 54 км на захад ад Уладзікаўказа.

На ўскраіне Алагіра — бальнеялагічны курорт Таміск з крыніцамі сульфідна-сульфатна-магніева-кальцыевых вод.

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Паўночнай Асеціі
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта