wd wp Пошук:

Беслан

Беслан (руск.: Беслан) — горад (з 1950) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Правабярэжнага раёна Паўночнай Асеціі. Насельніцтва 35,6 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1847 годзе. Размешчаны на правым беразе ракі Церак, за 15 км на поўнач ад Уладзікаўказа, за 8 км ад мяжы з Інгушэціяй. Беслан — важны чыгуначны вузел, які размешчаны на лініі Растоў-на-ДонеБаку і з’яўляецца пачатковым пунктам лініі, якая вядзе да Уладзікаўказа.

1 верасня 2004 года ў Беслане тэрарысты захапілі сярэднюю школу. Больш за 1100 закладнікаў, большасць з якіх былі дзеці, утрымлівалі тры дні. У выніку штурму, які адбыўся 3 верасня, загінула 350 чалавек, палову з якіх складалі дзеці. З 32 тэрарыстаў у жывых застаўся толькі адзін. Пазей ён будзе асуджаны да пажыццёвага зняволення. Адказнасць за тэракт узяў на сябе адзін з лідараў чачэнскіх баевікоў Шаміль Басаеў. Сярод прычын такой вялікай колькасці ахвяр называюць таксама непрафесійныя дзеянні расійскіх спецслужбаў[2].

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
  2. nashaniva.by
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Паўночнай Асеціі
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)