wd wp Пошук:

Кабардзіна-Балкарыя

Кабардзі́на-Балка́рыя — рэспубліка ў складзе Расійскай Федэрацыі, суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на Паўночны Каўказ. Плошча 12,5 тыс.км². Дзяржаўнымі мовамі Кабардзіна-Балкарскай Рэспублікі на ўсёй яе тэрыторыі з’яўляюцца кабардзінская, балкарская і руская. Нацыянальны склад: кабардзінцы (55,3 %), рускія (25,1 %), балкарцы (11,6 %), асеціны (1,1 %). Мяжуе са Стаўрапольскім краем на поўначы, Паўночнай Асеціяй і Грузіяй на поўдні, Карачаева-Чаркесіяй на захадзе. Падзяляецца на 10 раёнаў. Буйнейшыя гарады: Нальчык, Прахладны, Баксан, Тырныауз.

Прырода

Кабрадзіна-Балкарыя размешчана на Паўночным Каўказе. Паводле характару рэльефу падзяляецца на 3 часткі: раўнінную, перадгорную і горную. На поўначы размешчана Кабардзінская раўніна, якая на поўдні і паўднёвым захадзе спадзіста падымаецца да вышынь 500—600 метраў, потым пераходзіць у горы. Перадгор’і і горы займаюць 2/3 тэрыторыі рэспублікі. Найбольшыя вышыні Вялікага Каўказа знаходзяцца ў межах Бакавога і Галоўнага хрыбтоў: Эльбрус (5642 м), Дыхтаў (5203 м), Шхара (5058 м), Суган (4489 м).

Вядомыя асобы

Літаратура

Спасылкі

  1. http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/PrPopul.xlss
  2. Адміністрацыйны падзел па суб’ектах Расійскай Федэрацыі на 1 студзеня 2010 года
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Кабардзіна-Балкарыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара