wd wp Пошук:

Панарэя

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Панарэ́я (італ.: Panarea) — адзін з Ліпарскіх астравоў. Уваходзіць у склад Італіі. Агульная плошча — 3,34 км². Насельніцтва (2011 г.) - 280 чал.

Геаграфія

Востраў Панарэя належыць да паўночна-ўсходняй групы Ліпарскіх астравоў. Знаходзіцца ў 14,06 км на паўночны ўсход ад вострава Ліпары, у 155 км на паўночны ўсход ад Палерма, у 400 км на паўднёвы ўсход ад Рыма. Даўжыня з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад — 2,74 км. Найбольшая шырыня — 1,75 км. Мае вулканічнае паходжанне. Сфарміраваўся каля 150 тысяч гадоў таму як частка сцяны кальдэры вялікага падводнага вулкана. Лічыцца самым старым з геалагічнага пункту гледжання востравам Ліпарскага архіпелага.

Ландшафт вострава надзвычай разнастайны. Яго галоўную частку складае горнае ўзвышша да 420 м над узроўнем мора. Сустракаюцца шырокія расколіны, скалы, натуральныя плато і старажытныя штучныя тэрасы. Населена пераважна ўсходняя частка Панарэі. На поўначы вылучаецца зона фумарол. Распаўсюджаныя горныя пароды — базальт, пемза, абсідыян, граніт, сера.

Прырода

У глыбокай старажытнасці паверхня вострава Панарэя была пакрыта лесам. Аднак ужо ў бронзавым веку яго ландшафт і прырода былі значна зменены чалавекам. У нашы дні заходняя і цэнтральная часткі вострава заняты зараснікамі хмызнякоў, тут сустракаюцца здзічэлая масліна, каперсы, апунцыя і іншыя расліны. Фаўна прадстаўлена птушкамі і яшчаркамі.

Значная частка Панарэі мае запаведны статус.

Гісторыя

Востраў Панарэя быў населены ў XIV ст. да н. э. На паўднёвым захадзе вострава археолагамі знойдзены рэшткі мікенскага паселішча, якое ўмяшчала каля 20 будынкаў. Паколькі ўжо ў антычнасці Панарэя пакутвала ад нападаў піратаў, склад насельніцтва стала змяняўся. У другой палове 1 тысячагоддзя да н. э. астравіцяне знаходзіліся ў саюзе з Карфагенам, але ў 252 г. да н. э. былі заваяваны рымлянамі.

У сярэднявеччы Панарэя аспрэчвалася паміж арабамі і нармандскай сіцылійскай дынастыяй. У пачатку XVI ст. востраў некаторы час быў захоплены асманскімі карсарамі, якія вывезлі адсюль усё насельніцтва. У другой палове XVII ст. Панарэя зноў была населена выхадцамі з Сіцыліі.

Пасля далучэння да Італіі многія выхадцы з Панарэі эмігрыравалі ў ЗША і Лацінскую Амерыку.

Эканоміка

Найбольш развітыя галіны эканомікі Панарэі — турызм і будаўніцтва лодак.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Ліпарскія астравы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта