wd wp Пошук:

Каперсы калючыя

Каперсы, капары — высушаныя, а затым марынаваныя ў аліве або салёныя пупышкі кветак, маладыя парасткі і зялёныя плады міжземнаморскай расліны Capparis spinosa.

Батанічнае апісанне

Каперсы калючыя (Capparis spinosa) — кусты вышынёй 120—150 см.

Распаўсюджанне

Каперсы дзіка растуць па ўсёй Паўднёвай Еўропе, найбольшыя сучасныя вытворцы — Іспанія і Італія.

Спажыванне

Ужываліся з антычных часоў як каштоўная гаркавата-кіслая прыправа да соусаў, сыроў, рыбы, мяса (біфштэксаў, эскалопаў), звараных укрутую яек, кампанент марынадаў (напрыклад, для селядцоў) і як запраўка ў салаты. Традыцыйная закуска — з каперсаў, брынзы і сардзін. Дзякуючы ўтрыманню гліказіда рутына (5 %) узбуджаюць апетыт. Каперсы з іх характэрнай цёмнааліўкавай фарбай ужываюцца і як дэкаратыўная аздоба стала.

З’явіліся ў Польшчы і ВКЛ пад уплывам італьянскай кухні за часам Боны Сфорца ў XVI ст., пастаўляліся марынаваныя ў воцаце або кансерваваныя ў аліве. Каперсы спажывалі на закуску або прыпраўлялі мясныя стравы і соусы. Дзеля даражнечы «Літоўская гаспадыня» раіла ужываць імітацыю каперсаў — з насення настурак або пупышак чорнай бузіны (Sambucus nigra). Яшчэ адзін сурагат каперсаў — марынаваныя бутоны дзьмухаўца (kaczeńca).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Крыніцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Італьянская кухня
Катэгорыя·Каперсавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Спецыі