wd wp Пошук:

Палац Мафра

Палац Мафра (парт.: Palácio Nacional de Mafra) — самы вялікі каралеўскі палац у Партугаліі, які ўваходзіць у групу найбуйнейшых палацавых збудаванняў Заходняй Еўропы мінулага.

Палац збудаваны ў лісабонскім прыгарадзе Мафра ў стылі сталага барока для караля Жуана V і яго жонкі, Ганны Аўстрыйскай, у адзначэнне нараджэння іх першага дзіцяці ў 1711 г.

Гісторыя

Размяшчэнне

Назва мясцовасці паходзіць ад арабскага «аль махафра», даліна, упадзіна. Мафра размешчана на адлегласці 30 км от сталіцы — горада Лісабон. Месца для свайго новага палаца абраў тагачасны кароль Жуан V разам з манастыром францысканцаў.

Каланіяльныя партугальскія ўладанні ў Бразіліі і пастаянны вываз адтуль каштоўнай сыравіны даў у рукі кіруючай дынастыі значныя сродкі. Сродкі яшчэ значна павялічыліся пасля адкрыцця ў Бразіліі залежаў золата, а крыху пазней — брыльянтаў і вывазу ўжо іх. Значныя грашовыя сумы былі ўкладзены каралём і вельможамі не ў развіццё ўласнай прамысловасці ў метраполіі, а ў будаўніцтва палацаў і ў прадметы раскошы. Пазалочаныя карэты партугальскай дыпламатычнай місіі падчас аўдыенцыі пасла ў 1716 годзе выклікалі здзіўленне нават у папскім Рыме, якога цяжка было здзівіць раскошай або творамі мастацтва.

Але значныя сродкі, выдаткаваныя на палацы і раскошу, толькі пазалацілі паверхню партугальскага манархіі, хутка губляючы выгадныя палітычныя пазіцыі, якая саступала месца Брытанскай імперыі, Францыі, Расійскай імперыі і г. д.

Архітэктар

Галоўны фасад палаца ў 1853 годзе

Касмапалітычныяпогляды маладога манарха, які падарожнічаў па Еўропе, і адсутнасць значна адораных архітэктараў у самой Партугаліі абумовілі неабходнасць запрасіць на працу ў сталіцу замежнага архітэктара. Ім быў Жаан Фрэдэрыка Людавісі(укр.) бел. (1670—1752), які працаваў у Рыме.

Архітэктар, немец па паходжанні, нарадзіўся ў камуне Франкенхардт(руск.) бел.. Меў здольнасці да малявання і рамяства ювеліра.

На здольнага немца звярнулі ўвагу езуіты і той (пры падтрымцы магутнага каталіцкага ордэна) авалодаў навыкамі ювеліра і архітэктара ў Італіі. Працаваў на заказы езуітаў у Рыме ў майстэрні Андрэа дэль Поца.

Пры падтрымцы таго ж манаскага ордэна езуітаў атрымаў заказ на працу ў Лісабоне ад караля Жуана V, хоць не меў вялікай архітэктурнай практыкі і не стварыў у Рыме ні аднаго будынка.

Будаўніцтва палаца-манастыра

Паводле падання, манарх даў абяцанне пабудаваць палац-манастыр накшталт Эскарыяла ў Іспаніі, калі каралева народзіць дзіця. Жонка нарадзіла прынцэсу Барбару Браганца і манарх пачаў будаўніцтва.

Манарх пастаянна раіўся з уласным паслом у Рыме і загадаў прывезці ў Лісабон маленькія копіі-мадэлі лепшых царкоўных збудаванняў Рыма. Балкон базілікі ў Мафры паўтараў балкон сабора Святога Пятра ў Ватыкане.

За аснову новага збудавання абралі кляштар францысканцаў у мясцовасці Мафра. Жабрацкія навучанні францысканцаў не прымалі да ўвагі. Па плане новы палац — манастыр меў вялікую базіліку, келлі на 300 манахаў, манастырскую бібліятэку, службовыя памяшканні, залу капітула, некалькі ўнутраных двароў пры палацавых залах.

Маштаб палаца такі, што каралі аддавалі перавагу выкарыстоўваць яго залы не столькі для паўсядзённага пражывання, колькі для цырыманіяльных прыёмаў.

Базіліка

Нартэкс базілікі

За існым планам базіліка выбудаваная ў форме лацінскага крыжа, а даўжыня базілікі дасягае 63 метра. Базіліка даволі вузкая — каля 16 с паловай метраў у шырыню, уражанне ўзмацняецца дзякуючы вышыні яе нефа — 21,5 метраў. У будаўніцтве шырока выкарыстаны мармур з партугальскіх радовішчаў белых і ружовых адценняў. Званы замовілі ў Фландрыі, а скульптуры з карарскага мармуру ў Італіі. Лепшыя ўзоры стылістычна дакладна вытрыманых інтэр’ераў створаны ў нартэксе базилікі (барока) і ў манастырскай бібліятэцы (ракако).

Сабор упрыгожылі рэлігійнымі вобразамі вядомыя майстры Італіі 18 стагоддзя, сярод якіх

Арганы сабора

Два з шасці арганаў базілікі

Колькасць арганаў дасягнула шасці. Найбуйнейшыя трубы дасягаюць шасці метраў у вышыню. Для часткі труб выкарыстаны пазалочанае дрэва.

Над іх стварэннем з 1792 па 1807 г. працавалі

Манастырская бібліятэка Мафра

Размешчаная на 2-м паверсе, манастырская бібліятэка Мафра канкурыруе з лепшымі ўзорамі манастырскіх бібліятэк, перш за ўсё з бібліятэкамі ў Эскарыяле і манастыры Мельк у Аўстрыі.

Будаўніцтвам бібліятэкі кіраваў Мануэль Каэтана дэ Соўза. Яна мае 88 метраў у даўжыню, 9,5 метраў у шырыню і 13 метраў вышынёй. Скляпенні паўцыркульныя, светлыя, пазбаўленыя роспісаў. Іх упрыгожылі толькі рэльефныя каркасныя элементы. Урачыста светлыя колеры скляпенняў не перабівае нават каляровы мармур падлогі, выкладзены накшталт фігурнага паркету.

Кніжны фонд складае 35 000 тамоў ад 14 да 19 стагоддзяў, дзе ёсць і рукапісы і інкунабулы.

Каралеўскія апартаменты

Яны таксама размешчаны на 2-м паверсе. Для караля была добраўпарадкавана і тронная зала. Частка залы (пакоі для ганаровай варты, зала багіні Дыяны, тронная зала) ўпрыгожана фрэскамі партугальскіх майстроў.

Некаторыя прадстаўнікі каралеўскай сям’і, расбэшчаныя ўтульнымі пакоямі ў іншых палацах, знаходзілі залы ў Мафры нязручнымі або няўтульнымі. Але сюды ахвотна прыязджалі дзеля паляванняў у прыгарадах. Шматлікія голавы і чарапы аленяў сведчаць аб гэтым. Нават частка мэблі і дэкору інтэр’ераў зроблена з апрацаваных аленевых рагоў.

Арыентацыя на новыя модныя ўзоры прывяла да з’яўлення новых палацаў для каралеўскай сям’і, уключаючы

Памеры будынка

Над стварэннем гіганцкага палаца архітэктар працаваў не адзін, а з прыцягненнем цэлай брыгады архітэктараў-памагатых (Карлас Батыста Гарба, Куштодыу Віейра, Мануэл і Мая, сын архітэктара — Антоніа.) Будаўніцтва працягвалася 13 гадоў і начарна завяршылася 1730. Штодня на будаўніцтве прыцягвалі да 15 000 работнікаў з усіх канцоў краіны. Ахову на будаўнічай пляцоўцы здзяйснялі 7 000 салдат.

Дабудоўкі і стварэнне інтэр’ераў працягваліся да 1755, калі памерлі і шляхетны заказчык, і сам архітэктар.

Галоўны фасад будынка працягнуўся на 220 метраў. Колькасць памяшканняў дасягнула 1 200. Манастыр меў две званіцы па 68 метраў, узорам для якіх сталі званіцы архітэктара Франчэска Бараміні, а колькасць званоў на іх дасягнула 92-х.

Будынак мае сіметрычную планіроўку. Цэнтральная вось праходзіць праз манастырскую базіліку і працягваецца раскошнымі ўнутранымі дварамі. Цэнтр будынка падкрэсліваюць порцік сабора і дзве гіганцкія званіцы.

Навейшая гісторыя

Падчас Напалеонаўскіх войнаў тут размяшчалася стаўка Жуно, затым Уэлінгтана.

Пасля падзення каралеўскай улады 5 кастрычніка 1910 г. увесь комплекс абвешчаны нацыянальным музеем; у кастрычніку 2007 г. тут праходзіў XX саміт Расія-ЕС.

Крыніцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Партугаліі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Лісабон
Катэгорыя·1755 год у Еўропе
Катэгорыя·Збудаванні Партугаліі ў стылі барока
Катэгорыя·Палацы Партугаліі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1755 годзе