wd wp Пошук:

Званіца

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Званіца (значэнні).

Званіца XV ст., Умаг (Харватыя)

Званіца — асобнае вежападобнае збудаванне або частка храма ў сакральнай архітэктуры, на якой месціліся званы.

На Беларусі званіцы вядомы з ХІ ст. Дадаткова выкарытоўваліся як гаспадарчыя памяшканні, брамы, дазорныя ці абарончыя вежы. Званіцы звычайна ставілі перад храмам, на вуглу агароджы або над брамай.

Драўляныя званіцы

Званіца касцёла Святых Пятра і Паўла ў Камені
Драўляная званіца. Строчыцы, 2008 г.

Першым вядомым адлюстраваннем драўлянай званіцы на Беларусі з’яўляецца гравюра Браўна 1572 года. Збудаванні гэтага тыпу былі вельмі распаўсюджаны на Беларусі. З XVI ст. сталі вядомыя і галоўныя віды званіцаў:

Па вонкавым вырашэнні на:

Найбольш пашыранымі на Беларусі былі квадратныя ў плане двухярусныя званіцы.

Мураваныя званіцы

Мураваныя званіцы звычайна былі яруснымі або аркаднымі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні
Катэгорыя·Храмавая архітэктура