wd wp Пошук:

Франчэска Бараміні

Франчэска Бараміні (італ. Francesco Borromini; уласна Франчэска Кастэла, італ. Francesco Castelli, 25 верасня 1599, Бісанэ, Тычына - 2 жніўня 1667, Рым) — выбітны італьянскі архітэктар, найбольш радыкальны прадстаўнік ранняга барока.

Вяршыня купала ўніверсітэцкай царквы ў Рыме.

Біяграфія

Сын каменячоса, сам вучыўся на каменячоса ў Мілане. З 1619 працаваў у Рыме на Карла Мадэрна, свайго далёкага сваяка, у саборы Святога Пятра. Пасля смерці Мадэрна далучыўся да групы Берніні, дабудоўвае палацца Барберыні. У далейшым працаваў у Рыме ў пастаянным суперніцтве з Берніні за папскую ўвагу. Для яго творчай манеры былі характэрныя адсутнасць прамых ліній, багацце мудрагелістых архітэктурных дэталяў, ускладненая планіроўка інтэр’ераў з галавакружнымі перападамі ўзроўняў. Завяршыўшы капэлу Фальканьері ў царкве Сан-Джавані Дэі Фіёрэнціні, 22 ліпеня 1667 г. адчуў сябе цяжка хворым і больш не выходзіў з дому. Спаліў рукапісы і малюнкі, затым пакончыў з сабой.

Асноўныя пабудовы

Разрэз царквы Сан-Карла-але-Куатра-Фантанэ, Рым

Зноскі

  1. Historische Lexikon der Schweiz, Dictionnaire historique de la Suisse, Dizionario storico della SvizzeraBern: 1998. Праверана 26 чэрвеня 2020.
  2. Борромини Франческо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Мастакі-самазабойцы
Нарадзіліся ў кантоне Тычына
Пахаваныя ў Рыме
Нарадзіліся ў 1599 годзе
Рыцары Вярхоўнага ордэна Хрыста
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Памерлі ў Рыме
Асобы
Памерлі 2 жніўня
Архітэктары паводле алфавіта
Архітэктары Італіі
Памерлі ў 1667 годзе
Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Нарадзіліся 25 верасня
Архітэктары Рыма
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Архітэктары барока