wd wp Пошук:

Палац Ажуда

Парадны фасад палаца.

Ажуда (порт. Palácio Nacional da Ajuda) — каралеўскі палац у Лісабоне. Будаўніцтва пачалося ў стылі позняга барока неўзабаве пасля землетрасення 1755 года, якое разбурыла каралеўскі палац XV—XVI стст, які стаяў на гэтым месцы раней. Жаласны стан казны прымусіў караля перагледзець першапачатковы праект у бок памяншэння яго памераў. Да 1802 г. палац быў дабудаваны ў стылі класіцызму. Сталым месцам пражывання каралеўскай фаміліі стаў з 1861 г., тады ж інтэр’еры былі абноўлены ў духу эклектыкі. У наш час адкрыты для наведвання турыстамі.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Славутасці Лісабона
Катэгорыя·Палацы Партугаліі