wd wp Пошук:

Жуан V

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Жуан. У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Іаан V.

Жуан V (парт.: D. João V, o Magnânimo; 22 кастрычніка 1689, палац Ribeira, Лісабон, Партугалія — 31 ліпеня 1750, палац Ribeira, Лісабон, Партугалія) — 24-ы кароль Партугаліі з 1706 года, 11-ы герцаг Браганскі, унук Жуана IV, сын Педру II.

Кіраванне

У якасці саюзніка імператара і Англіі ваяваў з Францыяй у вайне за іспанскую спадчыну. У 1717 годзе па просьбе Папы Клімента XI накіраваў магутную эскадру на барацьбу з туркамі, якая разам з караблямі іншых хрысціянскіх краін прыняла ўдзел у бітве ля мыса Матапан.

Быў заступнікам навук і мастацтва. У 1720 годзе заснаваў Акадэмію гісторыі Партугаліі.

Выдаткоўваў значныя сумы на пабудову манастыроў (найбольш значны — манастыр у горадзе Мафра) і за права мець свайго патрыярха ў Лісабоне. У 1748 годзе атрымаў тытул Rex fidelissimus ад Папы Бенедыкта XIV. Апошнія гады на яго меў вялікі ўплыў францысканец Гаспар.

Сям’я

Быў жанаты на Марыі Ганне, дачцы імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Леапольда I.

Незадоўга да смерці караля сталі знясільваць хвароба і меланхолія. Нягледзячы на шчодрыя дары манастырам, шматлікія малітвы і працэсіі, здароўе яго не паправілася, і ён памёр ад вадзянкі. Спадчыну атрымаў яго старэйшы сын Жазэ (Іосіф) I.

Зноскі

  1. 1 2 John V // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Lundy D. R. João V de Bragança, Rei de Portugal // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. 1 2 Union List of Artist Names — 2016. Праверана 22 мая 2021.
  6. 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage
Папярэднік:
Педру II
Кароль Партугаліі
17061750
Пераемнік:
Жазэ I
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі ў 1750 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лісабоне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Дынастыя Браганса
Катэгорыя·Памерлі ў Лісабоне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 31 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Браганса (дынастыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1689 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без зносак
Катэгорыя·Каралі партугальскія