wd wp Пошук:

Палагружа

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Палагру́жа (харв.: Palagruža) — невялікі архіпелаг у Адрыятычным моры. Уваходзіць у склад Харватыі. Плошча - 31,45 га. Сталага насельніцтва няма.

Геаграфія

Архіпелаг Палагружа знаходзіцца ў 69,45 км на поўдзень ад харвацкага вострава Віс і ў 150 км на паўночны захад ад італьянскага порта Бары.

Складаецца з 10 невялікіх скалістых астравоў. Найбуйнейшы Вела-Палагружа займае плошчу 28 га. Астравок Галіджула з’яўляецца самай паўднёвай часткай Харватыі.

У бронзавым веку на Палагружы здабывалі кварц.

Прырода

Астравы насяляе эндэмічны від яшчарак, на скалах гняздуюць марскія птушкі.

Гісторыя

Археалагічныя даследаванні паказалі, што першыя людзі з’явіліся на Палагружы ўжо ў эпоху неаліта. У антычны перыяд астравы былі прысвечаны грэчаскаму герою Дыямеду. Знойдзены рэшткі антычнай керамікі, зброі і пахаванняў.

У 1177 г. на востраве Вела-Палагружа спыняўся карабель з папам Аляксандрам III. Пазней на востраве быў пабудаваны бенедыкцінскі кляштар Святога Міхаіла. Архіпелаг прыцягваў рыбакоў, паколькі навакольныя воды славіліся сардзінамі.

Да 1860 г. Палагружа фармальна належыла Сіцыліі, але пасля аб’яднання Італіі была анексавана Аўстра-Венгрыяй. У 1875 г. на найвышэйшай гары Вела-Палагружа быў пабудаваны маяк, у 1895 г. — метэаралагічная станцыя.

У гады першай сусветнай вайны Палагружа была акупавана італьянскім флотам. У 1920 г. была афіцыйна далучана да Італіі. Але згодна Парыжскаму дагавору 1947 г. перайшла ў склад Югаславіі. З 1991 г. у складзе незалежнай Хараватыі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Адрыятычнага мора
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Астравы Харватыі