wd wp Пошук:

Сардзіны

Сардзіны (Sardina) — рыбы сямейства селядцовых.

Выдзяляюцца 2 роды, у кожным па 1 відзе (з падвідамі): сардзіна еўрапейская і сардзіна ціхаакіянская (яе падвід — сардзіна далёкаўсходняя, або івасі). Пашыраны ва ўмерана цёплых і субтрапічных водах абодвух паўшар’яў, акрамя ўсходніх узбярэжжаў Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі.

Цела прадаўгаватае, сціснугае з бакоў; даўжыня да 35 см (звычайна 15—20). Уздоўж спіны па баках шэраг цёмных плям, каля хваставога плаўніка — пара падоўжаных лускавінак («крыльцы»), на шчэлепнай накрыўцы — радыяльныя раўчукі. Планктафагі.

Касяк сардзін

Аб’ект промыслу.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Селядцовыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта