wd wp Пошук:

Павел Уладзіміравіч Кляньё

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Павел Кляньё (нар. 28 красавіка 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік рагачоўскага «Макслайна».

Клубная кар’ера

Нарадзіўся ў Мінску, з 1-га класа пачаў займацца футболам у СДЮШАР-5[2]. Калі школа займела фінансавыя праблемы, выхаванцы перайшлі пад крыло футбольнага клуба «Мінск», выступаў за юнацкія каманды. У пачатку 2017 года быў заяўлены за дубліруючы склад «Мінска», але так і не згуляў за яго, і ў жніўні таго ж года далучыўся да клуба Першай лігі «Нёман-Агра» са Стоўбцаў. У складзе «Нёмана-Агра» замацаваўся ў аснове, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Другую лігу.

У лютым 2018 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мінскім «Тарпеда»[3]. Сезон 2018 пачынаў у дубліруючым складзе тарпедаўцаў. 13 мая 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць БАТЭ (0:2). У далейшым стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену. У ліпені 2019 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі пакінуў каманду.

У жніўні 2019 года стаў іграком «Гомеля»[4], аднак выступаў у гомельскім клубе толькі за дубль, у асноўнай камандзе заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[5]. Неўзабаве адправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ», але не падышоў, і ў лютым далучыўся да гомельскага «Лакаматыва». Замацаваўся ў аснове чыгуначнікаў і стаў адным з асноўных бамбардзіраў каманды, забіўшы за сезон 10 галоў у Першай лізе.

У студзені 2021 года адправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» і ў лютым падпісаў двухгадовы кантракт з клубам[6]. У першай палове сезона 2021 рэгулярна з’яўляўся на полі, пераважна выходзячы на замену, а са жніўня страціў месца ў складзе, толькі заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[7]. Хутка стаў трэніравацца з «Мінскам» і ў лютым падпісаў кантракт[8]. Не здолеў замацавацца ў складзе сталічнага клуба, толькі часам выхадзіў на замену. У ліпені 2022 года перайшоў у рагачоўскі «Макслайн»[9].

Міжнародная кар’ера

8 чэрвеня 2019 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Гібралтара (10:0) і паспеў адзначыцца хет-трыкам.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 (1)дубльМінскБеларусь00
2017 (2)Д2Нёман-АграБеларусь151
2018Д1ТарпедаБеларусь172
2019 (1)Д1ТарпедаБеларусь121
2019 (2)дубльГомельБеларусь40
2020Д2ЛакаматыўБеларусь2110
2021Д1Тарпеда-БелАЗБеларусь113
2022 (1)Д1МінскБеларусь80

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[10].

Зноскі

  1. 1 2 https://team.abff.by/players/441
  2. Пачніце з «калі ласка», «дзякуй»…
  3. Минское «Торпедо» подписал трудовой контракт с полузащитником Павлом Кленьё
  4. Кленье подписал контракт с “Гомелем”
  5. 14 футболистов покинули “Гомель”
  6. Павел Кленье перешел в “Торпедо-БелАЗ”
  7. Кленьё покинул “Торпедо-БелАЗ”
  8. “Минск” подписал Павла Кленьё
  9. Кленьё перешел из “Минска” в “Макслайн”
  10. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман-Агра Стоўбцы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Рагачоў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1999 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных