wd wp Пошук:

Павел Пятровіч Люцько

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Павел Люцько (нар. 1 ліпеня 1987, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца. У цяперашні час працуе дырэктарам клуба «Смаргонь».

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскага РВАР, пазней гуляў за дубль мінскага «Дынама». У 2005 годзе перайшоў у склад жодзінскага «Тарпеда», але і там пераважна гуляў за дубль, за два гады згуляў 6 матчаў у асноўнай камандзе.

Улетку 2007 перайшоў у «Віцебск», і ў 2010 годзе нарэшце замацаваўся ў аснове. Сезон 2011 правёў у складзе СКВІЧа, а пачынаючы з 2012 выступаў за мікашэвіцкі «Граніт». У сезоне 2012 быў трывалым іграком асновы, а сезон 2013 быў вымушаны поўнасцю прапусціць з-за траўмы. У 2014 вярнуўся на поле, але стаў толькі выхадзіць на замену.

У лютым 2015 года падпісаў кантракт з «Гомелем»[2]. Аднак, з-за траўмы вымушаны быў прапусціць увесь сезон 2015, па заканчэнні якога пакінуў Гомель. У маі 2016 года стаў іграком «Смаргоні»[3].

У лютым 2017 года падпісаў кантракт з «Белшынай»[4]. Пачынаў сезон 2017 у якасці асноўнага іграка бабруйчан, але ў чэрвені страціў месца ў аснове. У жніўні 2017 года вярнуўся ў «Смаргонь»[5]. У 2018 годзе не выхадзіў на поле і ў ліпені пакінуў каманду[6].

У сезоне 2019 увайшоў у трэнерскі штаб «Смаргоні». Пазней перайшоў на адміністрацыйную працу ў клубе, выконваў абавязкі дырэктара, а ў ліпені 2020 года быў зацверджаны на пасадзе дырэктара клуба.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2003Д3РВАР20
2005 (1)дубльДынама100
2005 (2)Д1Тарпеда10
2006Д1Тарпеда30
2007 (1)Д1Тарпеда20
2007 (2)Д1Віцебск20
2008дубльВіцебск262
2009Д1Віцебск70
2010Д1Віцебск260
2011Д2СКВІЧ200
2012Д2Граніт280
2013Д2Граніт00
2014Д2Граніт241
2015Д1Гомель00
2016Д2Смаргонь190
2017 (1)Д2Белшына120
2017 (2)Д2Смаргонь150
2018 (1)Д2Смаргонь00

Зноскі

  1. Pavel Lyutko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Лютько перешел в «Гомель»
  3. Лютько перешел в «Сморгонь», Козко покинул клуб
  4. Павел Лютько стал игроком “Белшины”
  5. Лютько и Руденок подписали контракты со “Сморгонью”
  6. Трансферы клуба Архівавана 14 жніўня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Футбольныя функцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 ліпеня
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК СКВІЧ
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Ігракі ФК РВАР Мінск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск