wd wp Пошук:

Павел Васілевіч Кірыльчык

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Павел Кірыльчык (нар. 4 студзеня 1981, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам дзяржынскага «Арсенала».

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў мінскім «Тарпеда-МАЗ», пасля доўгі час гуляў на Украіне. У 2010 годзе перайшоў у клуб «Мінск», з якім выйграў бронзу чэмпіянату 2010. Потым год гуляў за казахскі «Кайрат».

У студзені 2012 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Гомелем». У сезоне 2012 з’яўляўся на полі нерэгулярна, але стаў адзіным іграком асноўнага складу, які застаўся ў клубе на наступны сезон. Сезон 2013 распачынаў як цэнтральны абаронца, але потым стаў выкарыстоўвацца як апорны паўабаронца. У ліпені 2013 года, пасля зыходу з «Гомеля» Сяргея Канцавога, стаў капітанам каманды.

У пачатку сезону 2014 быў пазбаўлены капітанства, а ў канцы красавіка 2014 года галоўны трэнер Аляксей Мяркулаў увогуле перавёў Кірыльчыка ў дубліруючы склад. Пасля прызначэння ў маі 2014 года галоўным трэнерам Уладзіміра Гольмака вярнуўся ў аснову і замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У снежні 2014 года пакінуў гомельскі клуб па заканчэнні кантракта[4].

У лютым 2015 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», які па выніках сезона 2014 вярнуўся ў Вышэйшую лігу[5]. У складзе «Граніта» стаў асноўным апорным паўабаронцам. У ліпені 2016 года з-за фінансавых праблем «Граніта» разарваў кантракт з клубам і неўзабаве папоўніў склад «Іслачы»[6]. Спачатку гуляў у аснове «Іслачы», але ў верасні атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з клубам[7]. У красавіку і маі 2017 года адсутнічаў з-за траўмы, пазней замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.

У ліпені 2018 года пакінуў «Іслач»[8] і неўзабаве стаў іграком магілёўскага «Дняпра»[9]. Спачатку трывала гуляў у аснове магіляўчан, пазней з-за траўмы страціў месца ў складзе. У снежні 2018 года пакінуў магілёўскі клуб[10].

У студзені 2019 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[11], дзе замацаваўся ў складзе, стаў капітанам каманды, а таксама гуляючым трэнерам.

Міжнародная кар’ера

Згуляў у некалькіх матчах за моладзевую і нацыянальную зборныя на працягу 2002—2006.

Трэнерская кар’ера

У верасні 2020 года, пасля адстаўкі Сяргея Ясковіча, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Арсенала» да канца сезона[12]. Тады ж спыніў выступы ў якасці футбаліста. У сезоне 2021 ужо стаў паўнамоцным галоўным трэнерам каманды.

Дасягненні

Зноскі

  1. Pavel Kirilchik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Pavel Kirylchyk // FBref.com
  3. PAVEL KIRILCHIK // Base de Datos del Futbol Argentino
  4. Футбол. Николай Романюк и Павел Кирильчик покидают “Гомель”
  5. Дмитрий Климович и Павел Кирильчик стали игроками “Гранита”
  6. Павел Кирильчик подписал контракт с “Ислочью”
  7. Павел Кирильчик еще на сезон продлил контракт с “Ислочью”
  8. Осипенко, Близнюк и Кирильчик покинули “Ислочь”
  9. Павел Кирильчик продолжит карьеру в “Днепре”
  10. 11 футболистов покинули “Днепр”
  11. В Беларуси появится новый футбольный клуб – «Арсенал» из Дзержинска. С командой уже тренируются Вячеслав Глеб и Осипенко
  12. Яскович покинул пост главного тренера “Арсенала”
Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Чарнаморац Адэса
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Арсенал Дзяржынск
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 студзеня
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Карпаты Львоў
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтахімік Ніжнякамск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Кайрат Алматы
Катэгорыя·Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Марыупаль
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных