.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Павел Кірыльчык (нар. 4 студзеня 1981, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам дзяржынскага «Арсенала».
Пачаў кар’еру ў мінскім «Тарпеда-МАЗ», пасля доўгі час гуляў на Украіне. У 2010 годзе перайшоў у клуб «Мінск», з якім выйграў бронзу чэмпіянату 2010. Потым год гуляў за казахскі «Кайрат».
У студзені 2012 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Гомелем». У сезоне 2012 з’яўляўся на полі нерэгулярна, але стаў адзіным іграком асноўнага складу, які застаўся ў клубе на наступны сезон. Сезон 2013 распачынаў як цэнтральны абаронца, але потым стаў выкарыстоўвацца як апорны паўабаронца. У ліпені 2013 года, пасля зыходу з «Гомеля» Сяргея Канцавога, стаў капітанам каманды.
У пачатку сезону 2014 быў пазбаўлены капітанства, а ў канцы красавіка 2014 года галоўны трэнер Аляксей Мяркулаў увогуле перавёў Кірыльчыка ў дубліруючы склад. Пасля прызначэння ў маі 2014 года галоўным трэнерам Уладзіміра Гольмака вярнуўся ў аснову і замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У снежні 2014 года пакінуў гомельскі клуб па заканчэнні кантракта[4].
У лютым 2015 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», які па выніках сезона 2014 вярнуўся ў Вышэйшую лігу[5]. У складзе «Граніта» стаў асноўным апорным паўабаронцам. У ліпені 2016 года з-за фінансавых праблем «Граніта» разарваў кантракт з клубам і неўзабаве папоўніў склад «Іслачы»[6]. Спачатку гуляў у аснове «Іслачы», але ў верасні атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з клубам[7]. У красавіку і маі 2017 года адсутнічаў з-за траўмы, пазней замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.
У ліпені 2018 года пакінуў «Іслач»[8] і неўзабаве стаў іграком магілёўскага «Дняпра»[9]. Спачатку трывала гуляў у аснове магіляўчан, пазней з-за траўмы страціў месца ў складзе. У снежні 2018 года пакінуў магілёўскі клуб[10].
У студзені 2019 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[11], дзе замацаваўся ў складзе, стаў капітанам каманды, а таксама гуляючым трэнерам.
Згуляў у некалькіх матчах за моладзевую і нацыянальную зборныя на працягу 2002—2006.
У верасні 2020 года, пасля адстаўкі Сяргея Ясковіча, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Арсенала» да канца сезона[12]. Тады ж спыніў выступы ў якасці футбаліста. У сезоне 2021 ужо стаў паўнамоцным галоўным трэнерам каманды.