wd wp Пошук:

Павел Андрэевіч Растаргуеў

Па́вел Андрэ́евіч Растаргу́еў (руск.: Павел Андреевич Расторгуев; 30 чэрвеня 1881, Старадуб, цяпер Расія — 21 сакавіка 1959, Навазыбкаў, цяпер Расія) — беларускі і расійскі мовазнаўца і педагог. Правадзейны член Інбелкульта (1924), доктар філалагічных навук (1941), прафесар (1923)[1].

Біяграфія

П. Растаргуеў (злева) у студэнцкія гады

Нарадзіўся ў сям’і бухгалтара казначэйства, адным з васьмі дзяцей. Нягледзячы на складанае матэрыяльнае становішча, у доме была вялікая бібліятэка, якой Павел з дзяцінства цікавіўся. Вучыўся ў Старадубскім двухкласным вучылішчы, паказаў добрыя здольнасці, потым у Глухаўскім настаўніцкім інстытуце. У 1903 годзе паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, скончыў яго ў 1908 годзе[2], здаўшы экзамены на магістра рускай мовы і славеснасці. Вучань прафесара Р. Ф. Бранта, А. А. Шахматава.

У 1917-1923 гадах працаваў у Маскоўскім універсітэце. У 1918 годзе чытаў курс лекцый беларускай мовы ў Беларускім народным універсітэце ў Маскве («Беларуская мова ў яе сучасным і мінулым стане» ў кнізе «Курс беларусазнаўства», 1918—1920).

У 1932 годзе рэпрэсаваны, высланы ў Караганду. У 1936 годзе яму дазволілі выехаць з Караганды, але сяліцца ў Маскве было забаронена, таму 2 гады ён пражыў у сястры ў Клінцах. У 1938—1951 гадах загадчык кафедры рускай мовы Навазыбкаўскага педагагічнага інстытута, адначасова ў 1947—1948 гадах у Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР[1].

Памёр у 1959 годзе ў Навазыбкаве, дзе і пахаваны[2].

Дзейнасць

Вывучаў беларускія гаворкі ў іх гістарычным і сучасным стане, гаворкі расійска-беларуска-ўкраінскага памежжа ў іх узаемадзеянні. Даследаваў праблемы беларускай літаратурнай мовы.[1]

На Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 годзе прапаноўваў афрыкаты дз і дж перадаваць літарамі сербскага алфавіта — ђ (ђед), ћ (хаћу), а літару й замяніць літарай j і выкарыстоўваць яе ў тых выпадках, як там жа прапанаваў Язэп Лёсік (замест літары й увесці літару j і спалучэнне зычнага гуку j з галоснымі гукамі э, о, у, а абазначаць літарай j з адпаведнай галоснай — jэхаць, jолка, jунак, мaja, a літары е, ё, ю, я пакінуць для абазначэння адпаведнага галоснага гуку і мяккасці папярэдняга зычнага — лес, нёс, людзі, мяса)[3].

Працы

Праекты

Кнігі

Артыкулы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 362. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
  2. 1 2 Подкоха Р. Наш земляк — Павел Расторгуев (руск.) . Беларуская Смаленшчына. «Стародубский вестник» №83 (16 кастрычніка 1993). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2015. Праверана 2 чэрвеня 2015.
  3. Германовіч І. К. Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі // Беларуская мова: Энцыклапедыя / Пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994. – С. 20.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Старадубе
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Педагогі
Катэгорыя·Памерлі ў 1959 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1881 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Мовазнаўцы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 21 сакавіка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Бранскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі ў Навазыбкаве
Катэгорыя·Педагогі Расіі
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»