wd wp Пошук:

Павел Аляксандравіч Назаранка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Назаранка. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Павел Назаранка (нар. 20 студзеня 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Акжайык» з Уральска.

Клубная кар’ера

Выхаванец СДЮШАР мінскага «Дынама», з 2012 года гуляў за дубль мінчан. У сакавіку 2014 года быў аддадзены ў арэнду «Бярозе-2010»[2], у яе складзе правёў увесь сезон 2014.

У пачатку 2015 года вярнуўся ў «Дынама» і рыхтаваўся да сезона разам з асноўнай камандай, але перад самым стартам чэмпіянату, у красавіку, быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне»[3]. 10 красавіка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 77-й хвіліне ў матчы першага тура супраць «Гомеля» (0:2). Усяго за бабруйскі клуб згуляў у 9 матчах, пераважна выходзячы на замену. 9 ліпеня ў сувязі з заканчэннем тэрміну арэнды вярнуўся ў «Дынама»[4], а ў жніўні зноў апынуўся ў «Бярозе-2010».

У пачатку 2016 года «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і Павел накіраваўся на прагляд у гродзенскі «Нёман», аднак не падышоў[5]. Пазней далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[6]. У складзе брэстчан замацаваўся ў якасці асноўнага правага абаронцы.

Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Мінск[7]. У першай палове сезона 2017 выступаў пераважна за дубль мінскага «Дынама», правёў таксама два матчы за асноўны склад. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[8], дзе стаў асноўным правым абаронцам. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года вярнуўся ў «Дынама»[9], аднак у студзені 2018 года зноў стаў трэніравацца з «Гарадзеяй»[10]. У сезоне 2018 выступаў у стартавым складзе гарадзейскай каманды. Па заканчэнні сезона вярнуўся з арэнды ў «Дынама».

У лютым 2019 года стаў іграком «Слуцка»[11], дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкую каманду[12].

Са студзеня 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў «Віцебску» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[13]. Трывала гуляў у аснове віцебскай каманды. У снежні 2020 года па заканчэннні кантракта пакінуў «Віцебск»[14].

У пачатку 2021 года трэніраваўся з «Мінскам» і брэсцкім «Дынама», а ў лютым падпісаў кантракт з казахстанскім «Акжайыкам»[15]. У ліпені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў «Акжайык» і далучыўся да карагандзінскага «Шахцёра»[16]. У чэрвені 2022 года быў выключаны з заяўкі «Шахцёра»[17] і неўзабаве вярнуўся ў «Акжайык»[18].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкую і юніёрскую зборныя Беларусі.

25 студзеня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу (4:1). Усяго за зборную правёў 9 матчаў — 7 матчаў у 2014 годзе і два ў 2016 годзе.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012дубльДынама Мінск210
2013дубльДынама Мінск271
2014Д2Бяроза-2010251
2015 (1)Д1Белшына90
2015 (2)Д2Бяроза-2010152
2016Д1Дынама Брэст261
2017 (1)Д1Дынама Мінск20
2017 (2)Д1Гарадзея140
2018Д1Гарадзея281
2019Д1Слуцк251
2020Д1Віцебск281
2021 (1)Д1Акжайык131
2021 (2)Д1Шахцёр20
2022 (1)Д1Шахцёр50

Зноскі

  1. Pavel Nazarenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Минское “Динамо” отдало Белевича и Назаренко в аренду “Березе-2010”
  3. Минское “Динамо” отдало Назаренко в аренду “Белшине”
  4. Павел Назаренко вернулся в минское “Динамо” из аренды в “Белшине”
  5. Назаренко покинул расположение «Немана»
  6. Огар, Чиж, Демешко и еще девять игроков подписали контракты с брестским “Динамо”
  7. Сергей Ковальчук: «Чиж, Герман, Торрес, Афоаква, Фамейе, Аврамия, Седько, Букаткин, Гаврилович, Побудей, Иванов – со всеми заключены новые трехлетние контракты»
  8. “Городея” арендовала у минского “Динамо” Павла Назаренко
  9. Шестиловский и Назаренко после аренды возвращаются в минское «Динамо», Василючек – в «Неман»
  10. “Городея” вышла из отпуска
  11. Назаренко подписал соглаашение со “Слуцком”
  12. Назаренко покинул “Слуцк”
  13. Назаренко подписал контракт с “Витебском”, Калугин покинул расположение клуба
  14. Кац и Назаренко покидают “Витебск”
  15. Назаренко подписал контракт с “Акжайыком”
  16. Футбол. Павел Назаренко покинул “Акжайык” и перешел в карагандинский “Шахтер”
  17. Назаренко покинул карагандинский “Шахтер” и вернется в “Акжайык”
  18. Павел Назаренко снова игрок “Акжайыка”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 студзеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Акжайык Уральск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Караганда