О́та Скарцэ́ні (ням.: Otto Skorzeny, 12 чэрвеня 1908, Вена, Аўстра-Венгрыя — 6 ліпеня 1975, Мадрыд, Іспанія) — найвядомейшы нямецкі дыверсант; оберштурмбанфюрар СС, які праславіўся ў гады Другое сусветнай вайны сваімі паспяховымі спецаперацыямі. Самая вядомая аперацыя Скарцэні — вызваленне са зняволення зрынутага Беніта Мусаліні.
Ота Скарцэні нарадзіўся 12 чэрвеня 1908 годзе ў Вене ў сям’і патомных ваенных. Быў студэнтам у 1920-я гады. На яго рахунку 15 студэнцкіх двубояў на шпагах. Шнар на яго левай шчацэ — вынік ранення, атрыманага падчас аднаго з такіх паядынкаў. Член «Акадэмічнага легіёна».
Блізка пазнаёміўся з Кальтэнбрунерам, які рэкамендаваў яго ў НСДАП у 1931 годзе і неўзабаве пасля гэтага ўступіў у СА. У 1934 годзе ўступіў у 89-ы штандар СС, які пачаткаў нацысцкі путч у Вене. У гэтых арганізацыях ён з самага пачатку выявіў свае лідарскія якасці.
У 1938 годзе падчас аншлюса Аўстрыі нацысцкай Германіяй арыштаваў прэзідэнта Аўстрыі Вільгельма Мікласа і канцлера Шушніга.
10 лістапада 1938 годзе Скарцэні ўдзельнічаў у «Крыштальнай ночы», пасля якой стаў уладальнікам[3] раскошнай вілы, гаспадар якой, яўрэй, бясследна знік, а шэраг прадпрыемстваў, якія належалі яўрэям, пасля арыізацыі далучыў да фірмы свайго цесця.
У 1944 годзе Скарцэні сустракаўся з Радаславам Астроўскім, Усеваладам Родзькам і Міколам Абрамчыкам, яны дамовіліся пра супрацоўніцтва ў пошуку навабранцаў і супрацоўнікаў для дыверсійных школ, якія маглі б навучаць разведчыкаў.[4]