wd wp Пошук:

Усевалад Родзька

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Родзька.

Усевалад Родзька (21 чэрвеня 1920, хут. Паддубнае каля в. Чучавічы Лунінецкага павета (цяпер Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці) — 1946?) — беларускі палітычны і ваенны дзеяч, публіцыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і беларускага дзеяча Філарэта Родзькі і Веры з Гулевічаў. Брат мастачкі Галіны Русак.

Скончыў Навагрудскую польскую гімназію імя А. Міцкевіча, а пасля — падафіцэрскую школу ў Замбраве. У верасні 1939, як харунжы рэзерву 42-га пяхотнага палка, прымаў удзел у нямецка-польскай вайне. Быў паранены, 19 верасня трапіў у нямецкі палон, знаходзіўся ў шталагу каля Познані.

Вызвалены з лагера 20 жніўня 1940. Адразу ж устанавіў кантакты з дзеячам і беларускай палітычнай эміграцыі. Працаваў сакратаром Кракаўскагп філіяла Варшаўскага беларускага камітэта. Уваходзіць у групу В. Гадлеўскага, якая арганізоўвала падпольную Беларускую незалежніцкую партыю. З вясны 1941 супрацоўнічаў з абверам. З ліпеня 1941 — бурмістр Віцебска. Арганізатар нацыянальнага падпольнага і партызанскага руху, з 1942 г. — старшыня ЦК Беларускай незалежніцкай партыі. Выступаў з публіцыстыкай у легальным і нелегальным друку. Член Беларускай цэнтральнай рады, адказны за працу з моладдзю. З сакавіка 1944 выконваў абавязкі камандзіра 15-га батальёна БКА, меў ранг капітана. За ўдзел у антыпартызанскай аперацыі і ў маі-чэрвені і 1944 у раёне Вілейкі ўзнагароджаны Жалезным Крыжам II ступені. Распрацаваў план антынямецкага паўстання ў Мінску, якое меркавалася ўзняць падчас правядзення Другога Усебеларускага кангрэса.

З жніўня 1944 г. — у ваеннай школе «Дальвіц», быў адным з камандзіраў беларускага дэсантнага батальёна. У студзені 1945 г. загадам Галоўнага кіраўніцтва ваенных спраў БЦР атрымаў ранг маёра. У чэрвені 1945 з групай дэсантнікаў з Чэхіі перабраўся ў Беласток, дзе быў арыштаваны і вывезены ў БССР. Паводле іншай версіі, бы ў арыштаваны савецкім і спецслужбам і ў маі 1945 у Чэхіі і выкарыстоўваўся імі для ліквідацыі падполля і партызанскіх атрадаў БНП.

22 мая 1946 «за здраду Радзіме» прыгавораны ваенным трыбуналам войска ў МУС Беларускай ваеннай акруг і да расстрэлу. Смяротны прысуд быў заменены вялікім тэрмінам зняволення, які адбываў у Сібіры. Ад яго імя савецкія спецслужбы ў 1950-х арганізоўвалі радыёгульні з заходнімі цэнтрамі. Далейшы лёс невядомы. Паводле іншых звестак расстраляны ў 1946 годзе.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускай цэнтральнай рады
Катэгорыя·Члены Беларускай краёвай абароны
Катэгорыя·Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Беларускай незалежніцкай партыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі ў 1946 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лунінецкім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Паветрана-дэсантнага спецыяльнага батальёна «Дальвіц»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта