wd wp Пошук:

Ота Скарцэні

О́та Скарцэ́ні (ням.: Otto Skorzeny, 12 чэрвеня 1908, Вена, Аўстра-Венгрыя — 6 ліпеня 1975, Мадрыд, Іспанія) — найвядомейшы нямецкі дыверсант; оберштурмбанфюрар СС, які праславіўся ў гады Другое сусветнай вайны сваімі паспяховымі спецаперацыямі. Самая вядомая аперацыя Скарцэні — вызваленне са зняволення зрынутага Беніта Мусаліні.

Біяграфія

Ота Скарцэні нарадзіўся 12 чэрвеня 1908 годзе ў Вене ў сям’і патомных ваенных. Быў студэнтам у 1920-я гады. На яго рахунку 15 студэнцкіх двубояў на шпагах. Шнар на яго левай шчацэ — вынік ранення, атрыманага падчас аднаго з такіх паядынкаў. Член «Акадэмічнага легіёна».

Блізка пазнаёміўся з Кальтэнбрунерам, які рэкамендаваў яго ў НСДАП у 1931 годзе і неўзабаве пасля гэтага ўступіў у СА. У 1934 годзе ўступіў у 89-ы штандар СС, які пачаткаў нацысцкі путч у Вене. У гэтых арганізацыях ён з самага пачатку выявіў свае лідарскія якасці.

У 1938 годзе падчас аншлюса Аўстрыі нацысцкай Германіяй арыштаваў прэзідэнта Аўстрыі Вільгельма Мікласа і канцлера Шушніга.

10 лістапада 1938 годзе Скарцэні ўдзельнічаў у «Крыштальнай ночы», пасля якой стаў уладальнікам[3] раскошнай вілы, гаспадар якой, яўрэй, бясследна знік, а шэраг прадпрыемстваў, якія належалі яўрэям, пасля арыізацыі далучыў да фірмы свайго цесця.

У 1944 годзе Скарцэні сустракаўся з Радаславам Астроўскім, Усеваладам Родзькам і Міколам Абрамчыкам, яны дамовіліся пра супрацоўніцтва ў пошуку навабранцаў і супрацоўнікаў для дыверсійных школ, якія маглі б навучаць разведчыкаў.[4]

Кінаўвасабленні

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118614886 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  2. The Hitler Book: The Secret Dossier Prepared for Stalin — 2005.
  3. Новы Венскі Часопіс Архівавана 17 мая 2008.
  4. Perry Biddiscombe: The SS Hunter Battalions: The Hidden History of the Nazi Resistance Movement 1944-45. Tempus, 2006. ISBN 0752439383 С. 65 Google Books

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Нарадзіліся 12 чэрвеня
Кавалеры Рыцарскага крыжа з Дубовым Лісцем
Асобы
Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Дуэлянты
Памерлі ў Мадрыдзе
Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
Памерлі ў 1975 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Падпалкоўнікі Германіі
Дыверсанты
Постаці паветрана-дэсантных войскаў Трэцяга рэйха
Нарадзіліся ў 1908 годзе
Памерлі 6 ліпеня
Пахаваныя на Дзёблінгскіх могілках
Выпускнікі Венскага тэхнічнага ўніверсітэта
Мемуарысты Германіі
Нарадзіліся ў Вене
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Афіцэры СС
Пахаваныя на Дэблінгскіх могілках