wd wp Пошук:

Вільгельм Міклас

Вільгельм Міклас (ням.: Wilhelm Miklas, 15 кастрычніка 1872 — 20 сакавіка 1956) — аўстрыйскі палітык. Прэзідэнт Аўстрыі з 1928 года да анексіі Аўстрыі Нямеччынай ў 1938 годзе.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і паштовага чыноўніка ў Кремс-ан-дэр-Дона, вывучаў гісторыю і геаграфію ў Венскім універсітэце.

З 1923 па 1928 гады займаў пасаду старшыні Нацыянальнага савета Аўстрыі. 10 снежня 1928 ён быў абраны прэзідэнтам Аўстрыі.

Міклас спрабаваў правесці амністыю зняволеных нацыстаў, але гэта было адпрэчана нацыянальнай паліцыяй на чале з Артуром Зейс-Інквартом, праз якога Гітлер праводзіў ваенныя аперацыі за мяжой. Міклас быў вымушаны саступіць іх патрабаванням і прызначыў Зейс-Інкварта міністрам унутраных спраў Аўстрыі.

Міклас быў вельмі непапулярны сярод аўстрыйскіх нацыстаў, таму што ён адхіліў адмену смяротнага прысуду ў адносінах да забойцаў канцлера Энгельберт Дольфуса пасля няўдалага путчу ў 1934 г.

Нямецкія запыты раслі, і 11 сакавіка 1938 года Герман Герынг запатрабаваў прызначыць Зейс-Інкварта федэральным канцлерам Аўстрыі, інакш нямецкія войскі пяройдуць мяжу Аўстрыі на наступны ж дзень.

Міклас адхіліў гэтую прапанову. Пасля таго, як Гітлер атрымаў пацверджанне ад Мусаліні аб тым, што ён не будзе ўмешвацца, было абвешчана, што нямецкія войскі нападуць ў Аўстрыю на наступны дзень. Апоўначы Міклас капітуляваў і абвясціў Зейс-Інкварта новым канцлерам, але было ўжо занадта позна. Калі нямецкія войскі перасеклі мяжу, іх сустракалі як герояў.

13 лістапада 1938 года Міклас падаў у адстаўку; выконваючым абавязкі прэзідэнта стаў канцлер Зейсс-Инкварт, які і падпісаў закон аб уваходжаньні Аўстрыі ў склад Трэцяга Рэйху. Пасля гэтага былы прэзідэнт быў пасаджаны пад хатні арышт і адхілены ад палітычнага жыцця краіны. Памёр 20 сакавіка 1956 года ў Вене.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118783882 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Wilhelm Miklas // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.bundespraesident.at/en/history/the-predecessors/wilhelm-miklas-1872-1956/
  4. http://ww2gravestone.com/general/miklas-wilhelm
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі ў 1956 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Постаці Аўстрыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэзідэнты Аўстрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ніжняй Аўстрыі
Катэгорыя·Пахаваныя на Дзёблінгскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі 20 сакавіка
Катэгорыя·Рыцары Вярхоўнага ордэна Хрыста
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1872 годзе