wd wp Пошук:

Осцін Чэмберлен

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чэмберлен. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Джозеф Осцін Чэмберлен (англ.: Joseph Austen Chamberlain; 16 кастрычніка 1863 — 17 сакавіка 1937) — англійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1925).

Паходжанне, адукацыя

Сын Джозефа Чэмберлена. Брат Невіла Чэмберлена.

Вучыўся ў Кембрыджскім універсітэце, потым у Парыжы і Берліне.

Палітычная дзейнасць

3 1892 дэпутат парламента. У 1902—1905, 1915—17, 1919—22 на розных міністэрскіх пасадах.

У 1924—29 гадах міністр замежных спраў ва ўрадзе Стэнлі Болдуіна. Змагаўся за гегемонію Вялікабрытаніі ў Еўропе, у межах гэтай палітыкі падпісаў Рэйнскі гарантыйны пакт (1925). Ініцыятар разрыву дыпламатычных адносін Вялікабрытаніі з СССР у 1927.

23 лютага 1927 накіраваў савецкаму ўраду ноту, якія абвінавачвалі СССР у вядзенні «антыбрытанскай прапаганды». Нота папярэджвала, што працяг такой палітыкі непазбежна прывядзе да «анулявання гандлёвага пагаднення, умовы якога так відавочна парушаліся, і нават разрыў звычайных дыпламатычных адносін». Разрыў дыпламатычных адносін Англіі з Савецкім Саюзам не быў падтрыманы урадамі іншых вялікіх дзяржаў, адноўлены ў 1929 урадам лейбарыстаў.

З утварэннем у 1931 годзе міжпартыйнага ўрада Осцін Чэмберлен стаў Першым Лордам Адміралцейства.

Прэміі і ўзнагароды

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1925) — разам з Чарлзам Гейтсам Даўэсам.

Літаратура

Нікіцін М. Г. Чэмберлены // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Sir Austen Chamberlain // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118520016 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. 1 2 Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118520016 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
  6. 1 2 3 4 5 6 Kindred Britain
  7. 1 2 3 4 Lundy D. R. The Peerage
  8. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Падвязкі
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бірмінгеме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Першыя лорды Адміралцейства
Катэгорыя·Канцлеры казначэйства Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Катэгорыя·Палітыкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі 16 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
Катэгорыя·Лідары Палаты абшчын
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута палітычных даследаванняў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1863 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 17 сакавіка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лондане