wd wp Пошук:

Ніна Трафімаўна Нячаева

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нячаева.

Ніна Трафімаўна Нячаева (14 снежня 1909, Смаленск — 31 мая 1996, Масква) — савецкі і расійскі геабатанік, эколаг, пустыназнаўца, акадэмік АН Туркменскай ССР, Старшыня Навуковага савета па праблеме комплекснага вывучэння і асваення пустынных тэрыторый СССР[2].

Біяграфія

Ніна Трафімаўна Нячаева нарадзілася ў г. Смаленску[3] 14 снежня 1909 года[2]. Скончыўшы прыродазнаўчае аддзяленне Смаленскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута (1930), працавала ў стэпавым запаведніку «Асканія-Нова» пад кіраўніцтвам прафесара У. У. Станчынскага(руск.) бел., аднаго з заснавальнікаў экалагічнай навукі ў СССР[4]. У 1930-я гады, калі хваля рэпрэсій дакацілася да «Асканіі-Новы»[5], з’ехала ў Туркменістан, дзе ўдзельнічала ў шматлікіх навуковых экспедыцыях (з 1934) і стала аўтарам першай геабатанічнай карты, складзенай для тэрыторыі гэтай рэспублікі[4]. Працы Н. Т. Нячаевай па абгрунтаванню пашазваротаў пясчаных пустыняў знайшлі практычнае прымяненне ў авечкагадоўчай гаспадарцы сярэднеазіяцкіх рэспублік былога СССР[4].

У кастрычніку 1948 года Ніна Трафімаўна перажыла асабістую трагедыю: падчас Ашхабадскага землетрасення(руск.) бел. загінулі яе дзеці і маці, а сама яна з цяжкімі траўмамі трапіла ў бальніцу[2][4]. Пасля выздараўлення Н. Т. Нячаева цалкам прысвяціла сябе навуковай дзейнасці. Яна абараніла доктарскую дысертацыю (1951), стала членам-карэспандэнтам АН Туркменскай ССР (1951)[6] і атрымала прафесарскае званне (1956).

З 1964 года Ніна Трафімаўна працавала ў Інстытуце пустыняў, загадваючы лабараторыяй экалогіі і паляпшэння пустынных пашаў[2]. У 1965 годзе[6] яе абралі акадэмікам АН Туркменскай ССР. Яна ўзначальвала Навуковы савет па праблеме комплекснага вывучэння і асваення пустынных тэрыторый СССР[2].

У 1980 годзе Ніна Трафімаўна пераехала ў Маскву. У апошнія гады была прафесарам-кансультантам ІПЭЭ імя А. М. Северцава РАН(руск.) бел.[2]. Памерла 31 мая 1996 года, пахавана на Мікола-Архангельскіх могілках(руск.) бел., побач з сястрой Марыяй (1908—1987)[7][8].

Уклад у навуку

Н. Т. Нячаева вывучала рытмы развіцця і жыццёвыя формы пустынных раслін, прадуктыўнасць арыдных фітацэнозаў, працэсы апустыньвання. Яна стаяла ля вытокаў савецкай навуковай школы пашавай экалогіі, даследуючы дынаміку расліннасці каракумскіх пашаў, заклаўшы тэарэтычныя і практычныя асновы іх класіфікацыі і паляпшэння[2].

Быўшы аўтарам і сааўтарам больш за 300 навуковых публікацый (манаграфіі, артыкулы, карты, навуковыя рэкамендацыі)[4], яна з’яўлялася намеснікам галоўнага рэдактара часопісаў «Весткі АН ТССР. Серыя біялагічных навук» (1960—1967) і «Праблемы асваення пустыняў» (1967—2004) — навукова-тэарэтычнага выдання, якое мела статус усесаюзнага[2][4] і аж да распаду СССР перакладалася на англійскую мову выдавецтвам Allerton Press (ЗША)[9]. Англамоўная версія часопіса насіла назву Problems of Desert Development.

Ніна Трафімаўна была навуковым кіраўніком больш за 30 паспяхова абароненых доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый[4].

Асноўныя працы

Узнагароды і прызнанне

Памяць

18 снежня 2009 года, па рашэнні бюро Аддзялення біялагічных навук РАН, былі праведзены навуковыя чытанні памяці акадэміка АН Туркменскай ССР Н. Т. Нячаевай у ІПЭЭ імя А. М. Северцава[2][11]. У чэрвені 2010 года выйшаў спецыяльны нумар часопіса «Арыдныя экасістэмы», прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння вучонай[12].

Зноскі

  1. 1 2 N. T (Nina Trofimovna) Nechaeva // VIAF ID Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Добровольский Г. В.(руск.) бел., Бабаев А. Г.(руск.) бел., Гунин П. Д., Неронов В. В. Н. Т. Нечаева и развитие науки о пустынях // Аридные экосистемы (журнал)|Аридные экосистемы. — М.: Товарищество научных изданий КМК, 2010, июнь. — Т. 16. — № 2 (42). — С. 7—10. — ISSN 1993-3916.
  3. Смоленск: Краткая энциклопедия. — Траст-Имаком, 1994. — С. 296. — 576 с.
  4. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 Нине Трофимовне Нечаевой — 80 лет(руск.)  // Проблемы освоения пустынь. — Ашхабад: «Ылым», 1989. — № 6. — С. 74—75. — ISSN 0032-9428.
  5. Грамма В. Н. Очерк о жизни и научной деятельности профессора Харьковского университета Сергея Ивановича Медведева(руск.) бел. // Известия Харьковского энтомологического общества. — 1998. — В. 2. — Т. 6. — С. 155—163.
  6. 1 2 Действительные члены Академии наук Туркменской ССР // Туркменская Советская Социалистическая Республика: Энциклопедический справочник / Гл. ред. Н. В. Атамамедов. — Ашхабад: Главная редакция Туркменской советской энциклопедии, 1984. — С. 519—520. — 658 с. — 30 000 экз. — ISBN ИБ №4.
  7. Алёна и Павел Кац. 1996, №35, Нечаева Н. Т.(руск.) . Сайт, посвящённый захоронениям известных людей на кладбищах Москвы и Подмосковья (с 1986 г.). moscow-tombs.ru. Архівавана з першакрыніцы 1 мая 2013. Праверана 1 верасня 2012.
  8. Алёна и Павел Кац. Надгробный памятник Н. Т. Нечаевой (нявызн.). (фотография). moscow-tombs.ru. Архівавана з першакрыніцы 10 жніўня 2014. Праверана 1 верасня 2012.
  9. Форма справки-заявления на получение гонорара за переиздание журнала «Проблемы освоения пустынь» фирмой «Аллертон пресс» (США) (за публикации 1989 г.) // Проблемы освоения пустынь. — 1991. — № 6. — С. 86.
  10. 1 2 Советский энциклопедический словарь / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — С. 885. — 1 600 с. — 2 500 000 экз. — ISBN ИБ№115.
  11. . Бюро ОБН РАН. Постановление о проведении научных чтений памяти академика АН Туркм. ССР Н. Т. Нечаевой(руск.) . ИПЭЭ им. А. Н. Северцова РАН (31 сакавіка 2009). Праверана 1 верасня 2012.(недаступная спасылка)
  12. Журнал «Аридные экосистемы» (рефераты)(руск.) . Том 16, №2 (42) 2010. Институт водных проблем РАН. Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2012. Праверана 1 верасня 2012.
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Памерлі 31 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Батанікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Акадэмікі АН Туркменскай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Эколагі СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Туркменскай ССР
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаленску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў