wd wp Пошук:

Каракумы

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Каракумы, Каракумы Туркменскія — пясчаная пустыня на поўдні Сярэдняй Азіі, у Туркменістане.

На поўначы і паўночным усходзе абмежавана Сарыкамышскай катлавінай і далінай Амудар’і, на паўднёвым усходзе — узвышшамі Карабіль і Бадхыз, на поўдні — падгорнай раўнінай Капетдага, на захадзе — сухім рэчышчам Заходняга Узбоя. Плошча каля 350 тыс. км².

Каракумы ўтвораны пераважна з пясчаных адкладаў пра-Амудар’і, на поўдні — з асадкаў рэк Тэджэн і Мургаб. Пераважаюць пяскі, у асноўным замацаваныя градавыя, на поўдні — бугрыстыя; пашыраны таксама сыпучыя барханавыя пяскі, пераважна вакол такыраў, што ўтварыліся на гліністых адкладах старажытных рачных разліваў. Характэрны саланчаковыя катлавіны — шоры. Радовішчы карысных выкапняў: сера (Дарваза), газ (Дарваза-Зеаглі, Ачак, Байрам-Алі), нафта. У рэльефе Каракумаў вылучаюцца: паўночныя Заунгузскія Каракумы, або Заунгузскае плато (вышыня пясчаных град да 40—60 м); паўднёвыя Нізінныя, або Цэнтральныя, і Паўднёва-Усходнія Каракумы (вышыня град ад 3—5 да 30 метраў). Па мяжы Нізінных і Заунгузскіх Каракумаў размешчаны Унгуз. У Паўднёва-Усходніх Каракумах знаходзіцца сухое рэчышча Узбоя Келіфскага. На паўночным усходзе пустыні знаходзіцца бяссцёкавая ўпадзіна Акчакая[1].

Клімат

Клімат рэзка кантынентальны, сухі. Сярэднія тэмпературы студзеня ад −5 °C на поўначы да 3 °C на поўдні, ліпеня адпаведна ад 28 °C да 34 °C. Сутачныя амплітуды тэмпературы паветра да 50 °C. Ападкаў ад 60 да 150 мм (на поўдні) за год. Па паўночна-ўсходняй мяжы Каракумаў цячэ рака Амудар’я; рэкі Тэджэн і Мургаб губляюцца ў пясках. Каракумы багатыя грунтавымі водамі.

Зноскі

  1. БелЭн, 1999

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Пустыні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Геаграфічныя артыкулы без краіны
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Пустыні Азіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Геаграфія Туркменістана
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Картка на Геакары: запоўніць: Назва
Катэгорыя·Геаграфічныя артыкулы без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Пустыні Туркменістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара