wd wp Пошук:

Запаведнік

Бярэзінскі біясферны запаведнік

Запаведнік — тэрыторыя сушы або акваторыя, у межах якой увесь прыродны комплекс поўнасцю выключаны з гаспадарчай дзейнасці чалавека і ахоўваецца дзяржавай. З’яўляецца відам запаведных тэрыторый.[1]

Запаведнікі і нацыянальныя паркі з’яўляюцца прыродаахоўнымі аб’ектамі рэспубліканскага значэння. Заказнікі і помнікі прыроды могуць з’яўляцца прыродаахоўнымі аб’ектамі рэспубліканскага або мясцовага значэння.

Для аховы прыродных комплексаў запаведнікаў ствараюцца ахоўныя зоны. Ахоўвае запаведнікі спецыяльная служба (дзяржінспектары, егеры).

Навуковая работа ў запаведніках мае комплексны характар, вядуцца даследаванні па праграме «Летапіс прыроды».

Гісторыя

Першыя дзяржаўныя запаведнікі ўзніклі ў старажытным Вавілоне, Грэцыі, Індыі і ствараліся з рытуальнымі і паляўнічымі мэтамі. Найстаражытнейшы запаведнік на славянскіх землях — Белавежская пушча. Самы вялікі запаведнік у свеце — Вялікі Габійскі(руск.) бел. (Манголія, плошча 5 млн га).

На Беларусі два запаведніка: Бярэзінскі біясферны запаведнік і Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік (адзіны ў свеце).

Задачы

Асноўныя задачы запаведнікаў:

Класіфікацыя

Вылучаюць запаведнікі:

Гл. таксама

Зноскі

  1. БелЭн, 1998

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Запаведнікі
Катэгорыя·Землеўпарадкаванне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара