wd wp Пошук:

Нястанавічы

Няста́навічы[2] (трансліт.: Niastanavičy, руск.: Нестановичи) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 22 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 252 км ад Гомеля, 29 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Транспартная сетка

На аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя

Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы, якая на поўдні далучаецца да кароткай шыротнай вуліцы. На поўдзень ад іх адасоблена размешчана кароткая прамалінейная вуліца, арыентаваная з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, да якой на ўсходзе далучаецца завулак. Забудова двухбаковая, драўляная, няшчыльная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Некрашынскі» з цэнтрам у Валосавічах, малочнатаварная ферма. Клуб, крама.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ў Менскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Пазначана пад 1560 годам у сувязі з апісаннем меж вёсак. Паводле вопісу войска Вялікага княства 1567 года маёнтак Нястанавічы павінен быў пастаўляць коней для фарміравання харугваў у Менскім павеце. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губерні. У першай палове XIX стагоддзя — цэнтр аднайменнага казённага маёнтка. На 1857 год ва ўладанні двараніна Яльніцкага, які валодаў тут у 1870 годзе 123 дзесяцінамі зямлі. Па стане на 1885 год у вёсцы дзейнічала царква. На 1908 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета. У 1910 годзе ў наёмнай хаце адкрыта земская школа, у 1914 годзе для яе пабудаваны ўласны будынак.

У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны сцяг», працавалі гамарня і конная крупарушка. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску. Партызаны 29 мая 1943 года разграмілі гарнізон, створаны акупантамі ў вёсцы. 123 жыхары загінулі на фронце. У 1969 годзе ў Нястанавічы перасяліліся жыхары суседняй вёскі Гуслішча.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Літаратура

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 ліпеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Валосавіцкі сельсавет (Акцябрскі раён)
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных