wd wp Пошук:

Нудзічы

Ну́дзічы[1] (трансліт.: Nudzičy, руск.: Нудичи) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Чамярыскага сельсавета.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (121 сям’я) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы.

Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Дублінскага сельсавета[2]. Вёска ліквідавана 20 жніўня 2008 года[3].

Геаграфія

Размяшчэнне

У 11 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 28 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 130 км ад Гомеля.

Размешчана на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін. Планоўка складаецца з 2 (адна доўгая, другая кароткая) прасталінейных вуліц мерыдыянальнай арыентацыі, да якіх на поўдні далучаецца ледзь выгнутая шыротная вуліца. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як вёска ў валоданні князёў Вішнявецкіх, ва 2-й палове XVII стагоддзя перайшла ў валоданне Каняцпольскіх. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1897 годзе размяшчаліся капліца, вятрак, у Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

У 1931 годзе арганізаваны калгас імя К. Маркса, працавалі вятрак і гамарня. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгасу імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Глухавічы).

Побач радовішчы торфу.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Архівавана 22 верасня 2019. (руск.)
  3. «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта