.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}
Но́вая Гвіне́я — другі паводле велічыні востраў Зямлі (пасля Грэнландыі), плошча вострава — 786 тыс. км².
Размешчаны ў заходнім Ціхім акіяне востраў Новая Гвінея знаходзіцца на поўнач ад Аўстраліі (паміж імі праліў Торэса). Захад вострава належыць Інданезіі, у той час як усходняя частка вострава адносіцца да Акіяніі і на ёй размяшчаецца незалежная дзяржава Папуа-Новая Гвінея. Востраў з’яўляецца найбуйнейшым сярод падзеленых паміж краінамі.
У заходняй частцы знаходзіцца горны масіў Маокэ, самая высокая вяршыня якога Пунчак-Джая дасягае амаль 4884 метраў над узроўнем мора. На ўсходзе размяшчаюцца горы Бісмарка, найвышэйшая кропка — гара Вільгельм — налічвае 4509 метраў. Буйныя рэкі — Сепік, Флай, Мамберама і інш.
Новая Гвінея — трапічны востраў і таму мае даволі вялікую разнастайнасць відаў. Яе насяляюць 11 тысяч відаў раслін, 600 унікальных відаў птушак, звыш 400 відаў земнаводных, 455 відаў матылёў і каля ста вядомых відаў сысуноў.
У 2005 годзе група амерыканскіх дасльедчыкаў выявіла ў трапічных лясах горнага раёна Новай Гвінеі месца, якое яны назвалі «Эдэмскім садам».
Гэты раён плошчай каля 300 тысяч гектараў размешчаны на схілах гор Фоджа ў заходняй частцы Новай Гвінеі і апынуўся ізаляваны ад уздзеяння навакольнага свету.
Навукоўцы выявілі ў «Эдэмском садзе» больш за 20 невядомых раней відаў рапух, чатыры новыя віды матылёў, пяць невядомых навуцы відаў пальмаў і мноства раслін. Былі выяўлены некалькі відаў рэдкіх cумчатых — драўняных кенгуру, а таксама шасціпёрая «райская птушка» Берлепша, якая раней лічылася вымерлай.
Усе жывёлы — насельнікі нагор’я — не баяцца чалавека, у прыватнасці, рэдкая даўгадзюбая праехідна дазволіла вучоным узяць сябе ў рукі.
У глыбокай старажытнасці Новая Гвінея была злучана з Аўстраліяй. Падзел адбыўся ў выніку павышэння ўзроўню сусветнага акіяна параўнальна нядаўна. Гэтым тлумачыцца наяўнасць на востраве вялікай колькасці відаў сумчатых, якія насяляюць Аўстралію. Засяленне чалавекам адбылося як мінімум 45 тысяч гадоў да н.э. з Азіі. У выніку ад перасяленцаў пайшла больш як тысяча папуаскіх і меланезійскіх народаў. Новая Гвінея — адзін з найстаражытнейшых рэгіёнаў у свеце, дзе ўзнікла земляробства. У цэнтральнай частцы вострава захавалася старажытнае земляробчае паселішча Кук, дзе меліярацыя і вырошванне клубневых культур практыкуюцца каля 6500 гадоў. Яно ўнесена ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Разам з гэтым, захоўваўся першабытна-абшчынны лад. Разнастайнасць моў і мноства плямён былі абумоўлены ізаляванасцю плямён адно ад іншага, бо горны ландшафт і адсутнасць тэхнічных сродкаў перашкаджалі стасункам і культурнаму абмену.
Адсутнасць буйных, здатных да прыручэння жывёл на востраве перашкаджала развіццю земляробства і рабіла немагчымай жывёлагадоўлю. Гэта садзейнічала захаванню першабытна-абшчыннага ладу на вялікіх тэрыторыях Новай Гвінеі да сённяшніх дзён.
Першымі адкрывальнікамі Новай Гвінеі былі Іспанскія і партугальскія мараплаўцы ў пачатку 16 стагоддзя. У 1526 годзе на паўночна-заходнім узбярэжжы вострава высадзіўся партугалец дон Жоржы і Менезеш. Згодна з паданнем, ён назваў адкрытыя ім землі Ilhas dos Papuas — «астравы Папуа», ад малайскага слова, якое абазначае «кудлаты»; відаць, ён меў на ўвазе жорсткія кучаравыя валасы меланезійскіх абарыгенаў.
Пазней, ў 1545 годзе паблізу вострава праплываў іспанец Іньіга Ортыс дэ Рэтэс і назваў яё «Новая Гвінея», паколькі ўзбярэжжа нагадвала яму берагі афрыканскай Гвінеі, якія ён бачыў раней. Яшчэ пазней з Новай Гвінеі іспанскія купцы пачалі вывозіць золата, срэбра, какосы, каўчук і каштоўныя пароды драўніны.
Значны ўнёсак у даследванне народаў Новай Гвінеі належыць расійскаму вучонаму і вандроўніку М. М. Міклуха-Маклаю, які працаваў на востраве ў 70-х — 80-х гадах XIX стагоддзя.
У 1828 годзе ў якасці першай еўрапейскай дзяржавы Нідэрланды набылі заходні паўвостраў Вогелькоп. У 1884 астатнюю частку вострава падзялілі паміж сабой Нідэрланды, Вялікабрытанія і Нямецкая імперыя. За Нідэрландамі засталася заходняя палова Новай Гвінеі, брытанцы набылі паўднёвы ўсход, немцы — паўночны ўсход, які яны назвалі Зямлёй кайзера Вільгельма І. Брытанская частка потым была аддадзена Аўстраліі ў 1906 годзе, а нямецкая пасля Першай сусветнай вайны стала аўстралійскім мандатам Лігі Нацый.
Падчас Другой сусветнай вайны востраў быў акупаваны Японіяй. Адрынутыя зверствамі японскай ваеншчыны папуасы дапамагалі сілам саюзнікаў як маглі, транспартуючы рыштунак і параненых праз увесь востраў. Пасля вайны Інданезія, якая стала незалежнай у 1949 годзе, выказала прэтэнзіі на заходнюю частку Новай Гвінеі, якая, аднак, засталася пад адміністрацыяй Нідэрландаў.
З 1957 Нідэрланды і Аўстралія пачалі будаваць планы па наданні незалежнасці аб’яднанай Новай Гвінеі. У 1961 у заходняй частцы былі праведзеныя выбары і створаны парламент. Не жадаючы такога палітычнага развіцця, Інданезія ў адказ на гэта ўвяла свае войскі і абвясціла аб далучэнні заходняй паловы вострава да Інданезіі. Пасля гэтага пачаліся масавыя дэпартацыі папуаскага насельніцтва, на месца якога рушылі перасяленцы з Явы. Мяркуецца, што ў выніку «этнічнай чысткі» заходняй Новай Гвінеі да сённяшняга дня загінула каля 300 тысяч папуасаў. У 1975 ва ўсходняй частцы Аўстралія дала незалежнасць дзяржаве Папуа-Новая Гвінея.