wd wp Пошук:

Малайская мова

Мала́йская мо́ва (саманазва: Bahasa Melayu, بهاس ملايو) — аўстранезійская мова, распаўсюджаная ў краінах Паўднёва-Усходняй Азіі, родная мова малайцаў. Мае афіцыйны статус у такіх дзяржавах, як Малайзія, Сінгапур, Бруней, Какосавыя астравы, Інданезія (рэгіянальны). Колькасць носьбітаў — 77 млн чал. (2007 г.).

Гісторыя

Першыя надпісы на старажытнай малайскай мове былі знойдзены на поўдні Суматры і востраве Бангка. Яны адносяцца да канца VII ст. н. э. Першасна продкі малайцаў карысталіся старажытнаіндыйскімі формамі пісьма. У XIV ст. шырока распаўсюдзіўся алфавіт джаві на аснове арабскіх літар. У XVII ст. еўрапейскія місіянеры стварылі малайскі алфавіт румі на аснове лацінкі. Ён амаль выціснуў з ужытку джаві ў XIX — XX стст., калі сучасныя Малайзія і Інданезія апынуліся ў каланіяльнай залежнасці. Малайская мова ўжывалася каланіяльнымі чыноўнікамі і місіянерамі як сродак зносін з рознымі народамі, аказала непасрэдны ўплыў на фарміраванне інданезійскай мовы.

З малайскай мовы ў іншыя мовы трапілі такія словы, як «сага», «кетчуп», «гутаперча».

Алфавіт

Сучасны малайскі алфавіт румі складаецца з 28 літар:

A a, B b, C c, D d, E e, F f, G g, H h, I i, J j, K k, L l, M m, N n, O o, P p, Q q, R r, S s, T t, U u, V v, W w, X x, Y y, Z z.

Кароткі размоўнік

Малайская моваБеларуская мова
Selamat pagiДобрай раніцы
Selamat petangДобры дзень
Selamat malamДобры вечар
Siapa nama anda?Як тваё імя?
Nama saya MikalaiМяне завуць Мікалай
Saya dari BelarusЯ з Беларусі
YaТак
Tidak, takНе
Ma’afПрабачце
Terima kasihДзякуй
Sama-samaНяма за што
Berapa harganya ini?Колькі гэта каштуе?
Di mana tandas?Дзе знаходзіцца туалет?
Saya sayang kamuЯ цябе кахаю
Tolong!Дапамажыце!
Saya Tidak FahamЯ не разумею

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Аўстранезійскія мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Мовы Інданезіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Мовы Сінгапура
Катэгорыя·Мовы з памылкай у ISO 639-2
Катэгорыя·Мовы Малайзіі