У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чылаэ.
Чылаэ́ (ісп.: Chiloé) — нацыянальны парк у Чылі, размешчаны на архіпелаге Чылаэ. Займае тэрыторыю 431 км².
Нацыянальны парк Чылаэ быў створаны дэкрэтам Прэзідэнта Чылі № 734 для аховы хваёвых і мяшаных лясоў архіпелага Чылаэ, якія пацярпелі ад вырубкі японскімі камерцыйнымі кампаніямі ў 1970-х гг. Першапачаткова нацыянальны парк займаў амаль усю заходнюю частку вострава Чылаэ і некаторых суседніх астравоў, аднак пазней яна была скарочана болей чым на 10% у сувязі з парушэннем правоў на землекарыстанне карэннага насельніцтва.
Нацыянальны парк Чылаэ ўключае вільготныя лясы заходніх схілаў гор вострава Чылаэ, прыбярэжныя балоты і пясчаныя выдмы. У горных далінах маюцца плошчы тарфяннікаў з характэрнай балотна-лугавой расліннасцю. На тэрыторыі парка некалькі рэк. Флора прадстаўлена тэпуаліяй, міртам, лістоўніцай, пільгерадэндронам, лістасцябловымі імхамі, папарацямі і г. д.
Фаўна складаецца пераважна з марскіх звяроў і птушак. На востраве Металкі маецца калонія цюленяў. Наземная фаўна бедная. Рэдка сустракаюцца лісы, алені, малпы.
Нацыянальны парк Чылаэ папулярны сярод турыстаў. Пры ім дзейнічае музей, арганізавана навуковая сцяжына.