wd wp Пошук:

Лістасцябловыя імхі

Лістасцябловыя імхі, сапраўдныя імхі (Bryopsida) — клас мохападобных.

Апісанне

Шматгадовыя, радзей аднагадовыя расліны з радыяльна або двухбакова аблісцелым сцяблом (даўжыня 1 мм — 60 см), прымацаваныя да субстрату рызоідамі (акрамя сфагнавых). Лісце сядзячае, суцэльнае, рознае па анатамічнай будове.

Пашырэнне

Самы буйны клас мохападобных. Ён уключае 700 родаў, каля 15 тыс. відаў (паводле іншых звестак да 25 тыс.). На Беларусі каля 315 відаў. Пашыраны ўсюды, асноўныя дамінанты ніжняга яруса балотных, лясных, лугавых фітацэнозаў, першасныя глеба- і торфаўтваральнікі. Ствараюць суцэльнае мохавае покрыва.

Асаблівасці біялогіі

Размнажэнне вегетатыўнае, палавое і бясполае. Спарагоны на ножках, верхавінкавыя ці бакавыя. Каробачка ад цыліндрычнай да грушападобнай, прамастойная ці гарызантальная, з каўпачком. Споры аднаклетачныя.

Гаметафіт лістасцябловых імхоў расчленены на сцябло і лісты. Сцябло мае радыяльную будову, на ім цеснай спіраллю размяшчаюцца лісты. На сцябле фарміруюцца органы палавога размнажэння — антэрыдыі і архегоніі. Спарафіт (спарагон) развіваецца з аплодненай яйцаклеткі і складаецца з каробачкі, ножкі і гаўсторыі (ступні). У каробачцы фарміруюцца толькі споры, элатэры адсутнічаюць. Са споры развіваецца пратанема ў выглядзе доўгай разгалінаванай ніці, радзей яна пласціністая. У каробачцы большасці мхоў ёсць перыстом (апарат для рассейвання спор, яго няма ў сфагнавых і андрэевых імхоў).

Значэнне ў прыродзе

Маюць водаахоўнае значэнне ў жыцці лесу; часам спрыяюць забалочванню мясцовасці, значна ўплываюць на агульную забяспечанасць сушы вільгаццю.

Сістэматыка

У мінулым у групу Bryopsida былі ўключаны ўсе імхі. Бягучы склад групы з’яўляецца больш абмежаваным.

класс Bryopsida
падклас Buxbaumiidae (адзіны род Buxbaumia)
падклас Diphysciidae (адзіны род Diphyscium)
падклас Timmiidae (адзіны род Timmia)
падклас Funariidae (5 сямействаў)
падклас Dicranidae (24 сямействы)
падклас Bryidae (71 сямейства)


Oedipodiopsida





Tetraphidopsida



Polytrichopsida


Bryopsida

Buxbaumiidae




Diphysciidae




Timmiidae



Funariidae



Dicranidae


Bryidae

Bryaneae (парафілетычны)



Hypnanae









Бягучая філагенія класу Bryopsida.[1][2]

Зноскі

  1. Goffinet, B., W. R. Buck & A. J. Shaw. (2008) «Morphology and Classification of the Bryophyta», pp. 55—138 in Goffinet, B. & J. Shaw (eds.) Bryophyte Biology, 2nd ed. (New York: Cambridge University Press). ISBN 978-0-521-87225-6
  2. Goffinet, Bernard; William R. Buck (2004). “Systematics of the Bryophyta (Mosses): From molecules to a revised classification”. Monographs in Systematic Botany. Molecular Systematics of Bryophytes (Missouri Botanical Garden Press) 98: 205—239. ISBN 1-930723-38-5.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Лістасцябловыя імхі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара