wd wp Пошук:

Надзея Антонаўна Шыдлоўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шыдлоўская. Надзея Антонаўна Шыдлоўская (17 сакавіка 1940, в. Цалевічы, Слуцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1973 годзе. З 1965 г. — старшы тэхнік, архітэктар, галоўны архітэктар аддзела генпланаў і прамвузлоў у Белпрампраекце, з 1979-га — архітэктар Савецкага агульнабудаўнічага трэста ў Мангольскай Народнай Рэспубліцы, з 1984-га — кіраўнік групы прамвузлоў, з 1987 года — начальнік аддзела генплана ў Белпрампраекце.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 года. Член КПСС з 1972 года. Пражывала ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): заводы газавай апаратуры ў Навагрудку (1966), аўтатрактарнага электраабсталявання ў Барысаве (1968), філіял Мінскага трактарнага (1984) і ліцейна-кавальскага (1986) заводаў у Смаргоні, праекты планіроўкі прамвузлоў у Слуцку (1968), Пінску (1969), Магілёве (1970), Кобрыне (1972), Барысаве (1974), Маладзечне (1984).

Узнагароды

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» (1974).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Архітэктары Навагрудка
Катэгорыя·Архітэктары Смаргоні
Катэгорыя·Архітэктары Маладзечна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары Барысава
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Архітэктары Магілёва
Катэгорыя·Архітэктары Слуцка
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары Пінска
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 сакавіка
Катэгорыя·Архітэктары Кобрына
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белпрампраекта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы