wd wp Пошук:

Навагрудскі завод газавай апаратуры

ААТ «Навагрудскі завод газавай апаратуры» — прамысловае прадпрыемства ў г. Навагрудак.

Вырабляе бытавыя газавыя балоны 5—79 л, розныя віды запорна-рэдуцыйнай і газабалоннай апаратуры, лічыльнікі газа, парашковыя вогнетушыльнікі, турыстычныя газавыя пліты, аўтаклавы.

Гісторыя

Заснаваны ў 1944 годзе як райпрамкамбінат, з 1960 года завод «Металіст», з 1966 года сучасная назва, з 1994 года адкрытае акцыянернае таварыства. У 1967 годзе ўведзены ў дзеянне цэх прылад і рэканструяваны механазборачны, у 1971 годзе рэканструяваны цэх газавых балонаў. У 1976 годзе асвоены выпуск парашковых вогнетушыцеляў для аўтамабіляў. З 1977 года працуе цэх па вытворчасці камплектаў вузлоў і дэталей.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Прадпрыемствы Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Прадпрыемствы Беларусі па вытворчасці бытавой тэхнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Навагрудак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Эканоміка Навагрудскага раёна