wd wp Пошук:

Міхаіл Сяргеевіч Філіпоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Філіпоўскі. Міхаі́л Сярге́евіч Філіпо́ўскі (10 лютага 1896 — 8 студзеня 1956) — савецкі ваеначальнік, генерал-лейтэнант (1945). Кандыдат ваенных навук (1948).

Біяграфія

Нарадзіўся Міхаіл Сяргеевіч Філіпоўскі ў шляхецкай сям’і 10 лютага 1896 года ў Баранавічах, Мінская губерня. Яго дзед па маці — вядомы рускі генерал Аляксееў.

У 1915 годзе М. С. Філіпоўскі ўступіў у рускую імператарскую армію, тады ж скончыў Віленскае пяхотнае вучылішча, выпушчаны паручнікам. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, камандаваў ротай, затым батальёнам, ваяваў на Заходнім, Паўднёва-Заходнім і Паўночным франтах. Пасля рэвалюцыі салдаты абралі Філіпоўскага ў палкавы камітэт. З 1917 года член УКП(б).

Грамадзянская вайна

У 1918 годзе М. С. Філіпоўскі добраахвотна ўступіў у РСЧА, з пачаткам Грамадзянскай вайны ваяваў на Паўночным фронце супраць белагвардзейцаў і замежных інтэрвентаў, камандуе зводным атрадам Паўночна-Усходняга ўчастка атрадаў заслоны. 31 жніўня 1918 года зводны батальён амерыканскіх, англійскіх і французскіх інтэрвентаў пад камандаваннем Хадэльдона паспрабаваў прарвацца да станцыі Абазёрская з фланга. 4 верасня 1918 года батальён быў разгромлены атрадам М. С. Філіпоўскага. 11 верасня 1918 года, загадам РВС РСФСР з войскаў Паўночна-ўсходняга ўчастка Заходняй заслоны была створана 6-я армія. 20 лістапада 1918 года ўсе савецкія войскі былі зведзены ў палкі, М. С. Філіпоўскі прызначаны камандзірам 160-га стралковага палка. У студзені-лютым 1919 года ўдзельнічае ў Шэнкурскай аперацыі. План аперацыі быў распрацаваны камандуючым 6-й арміяй А. А. Самойла. Згодна з планам М. С. Філіпоўскі ўзначаліў адзін з трох атрадаў — Вельскі (Вельскую калону) 18-й стралковай дывізіі. У атрадзе налічвалася 1350 чалавек, 4 гарматы і 21 кулямёт. Пасля трох дзён баёў Вельскі атрад захапіў ўмацаванне на Высокай гары, разбіўшы амерыкана-канадскія часткі і адкрыў дарогу на Шэнкурск. 25 студзеня горад быў вызвалены. З 27 кастрычніка па 18 лістапада 1919 года М. С. Філіпоўскі ч. в. с. камандзіра 54-й стралковай дывізіі, з 26 лістапада 1919 года — ч. в. с. камандзіра 18-й стралковай дывізіі. 21 лютага 1920 года дывізіяй быў вызвалены Архангельск, затым Анега.З вызваленага Архангельска адправіў прэм’ер-міністру Вялікабрытаніі Дэвіду Лойд Джорджу тэлеграму: «Вашых скінулі ў мора, сустракайце. Камдзіў Філіпоўскі». М. С. Філіпоўскі камандаваў 18-стралковай дывізіяй да 23 сакавіка 1920 года, затым прызначаны начальнікам штаба той жа дывізіі. Неўзабаве белы рух на Паўночным фронце быў канчаткова разгромлены, дывізія была перакінутая на Заходні фронт і ўвайшла ў склад 4-й арміі. У якасці начальніка штаба 18-й стралковай дывізіі М. С. Філіпоўскі ўдзельнічае ў Савецка-польскай вайне — Майскай аперацыі, Ліпеньскай аперацыі і Варшаўскай бітве. У Варшаўскай аперацыі РСЧА пацярпела паражэнне, у канцы жніўня 1920 года часткі 4-й арміі былі інтэрнаваныя ў Усходняй Прусіі.

Паміж войнамі

У 1923 годзе М. С. Філіпоўскі скончыў Курсы ўдасканалення каманднага складу (КУКС) пры Ваеннай акадэміі РСЧА, камандаваў 20-й стралковай дывізіяй Туркестанскага фронту, удзельнічаў у баях з басмачамі. У той час падзяляў погляды трацкісцкай апазіцыі, выступаў у партарганізацыі дывізіі ў абарону поглядаў Троцкага. З 1924 года — памочнік камандзіра 13-га стралковага корпуса таго ж фронту, затым памочнік начальніка і ч. в. с. начальніка ўпраўлення Каўказскай арміі, ваенны кіраўнік Закаўказскага камуністычнага універсітэта.

У 1927 годзе М. С. Філіпоўскі быў накіраваны ваенным саветнікам ў Кітай, удзельнічаў у Грамадзянскай вайне, вярнуўся праз год. У 1928 годзе скончыў Ваенную акадэмію ім. М. В. Фрунзе і быў прызначаны камандзірам стралковай дывізіі, затым служыў на пасадах начальніка Упраўлення ВНУ, начальніка Упраўлення па пазавайсковай падрыхтоўкі начальніцкага складу, памочніка інспектара па ваеннай працы «ТСААВІЯХІМ» СССР.

28 лістапада 1938 года наркам абароны СССР К. Е. Варашылаў звярнуўся ў Палітбюро ЦК ВКП(б) з просьбай звольніць з РСЧА камкораў: Пятроўскага Л. Р., Сцяпанава М. В., карінтэнданта Жыльцова А. І., камдзіваў Барынава А. І., Філіпоўскага М. С. і камбрыга Шафранскага І. І. з прычыны наяўных на іх шэрагу кампраметуючых дадзеных. У канцы лістапада 1938 года М. С. Філіпоўскі быў звольнены ў запас.[1] Арыштаваны не быў. У 1939 годзе быў адноўлены ў РСЧА і прызначаны выкладчыкам Вышэйшай школы штабной працы Чырвонай Арміі і Акадэміі Генштаба (адначасова навучаючыся ў Акадэміі Генштаба).

Вялікая Айчынная вайна

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны М. С. Філіпоўскі на той жа пасадзе. У 1942 годзе ён скончыў Акадэмію Генштаба, у снежні 1942 года быў прызначаны начальнікам штаба 58-й арміі. Прымаў удзел у Бітве за Каўказ. 9 лютага 1943 года пачалася Краснадарская наступальная аперацыя, у ходзе якой М. С. Філіпоўскі узначальваў ударную групоўку 58-й арміі ў складзе 317-й, 351-й і 417-й стралковых дывізій. У наступленні, распачатым 26 лютага 1943 года, удзельнічалі толькі дзве дывізіі з трох (417-я не паспела падысці), нягледзячы на гэта і цяжкія ўмовы надвор’я ўдарная група Філіпоўскага наступала паспяхова, але яе наступленне не было падтрымана. У выніку група трапіла ў акружэнне, але працягвала змагацца. Да 3 сакавіка ў групы скончыліся боепрыпасы, сувязі са штабам не было, М. С. Філіпоўскі прыняў самастойнае рашэнне — адвесці войскі. Да вечара 4 сакавіка часці ўдарнай групы, знішчыўшы матэрыяльную частку, з баямі выйшлі з акружэння.

12 мая 1943 года М. С. Філіпоўскі быў прызначаны начальнікам штаба 9-й арміі, з верасня па кастрычнік 1943 года ўдзельнічаў у Новарасійска-Таманскай аперацыі. 6 лістапада 1943 года ўпраўленне арміі было расфармавана, М. С. Філіпоўскі быў прызначаны начальнікам штаба 47-й арміі, на гэтай пасадзе да ліпеня 1944 года. З жніўня 1944 года М. С. Філіпоўскі — у распараджэнні Галоўнага ўпраўлення кадраў (ГУК) НКА. У снежні 1944 года М. С. Філіпоўскі прызначаны намеснікам камандуючага 4-й гвардзейскай арміі 3-га Украінскага фронту, удзельнічаў у Будапешцкай аперацыі.

У студзені 1945 года М. С. Філіпоўскі быў прызначаны ч. в. с. камандуючага 46-й арміяй 3-га Украінскага фронту, працягваў удзел у Будапешцкай аперацыі.

5 сакавіка 1945 года М. С. Філіпоўскі становіцца камандзірам 104-га стралковага корпуса, удзельнічаў у Будапешцкай і Венскай аперацыях.

Пасля вайны

Надмагільны помнік на Увядзенскіх могілках.

Пасля вайны М. С. Філіпоўскі працягваў камандаваць корпусам у Паўднёвай групе войскаў.

У 1946 годзе перайшоў на выкладчыцкую працу ў Акадэмію Генштаба, быў прызначаны старшым выкладчыкам кафедры тактыкі вышэйшых злучэнняў.

У снежні 1950 года выйшаў у адстаўку.

Памёр Міхаіл Сяргеевіч Філіпоўскі 8 студзеня 1956 года ў Маскве, пахаваны на Увядзенскіх могілках.

Званні

Узнагароды

За час службы М. С. Філіпоўскі быў узнагароджаны:

іншыя медалі ЗША: Ордэн «Легіён пашаны» 4-й ступені (легіянер)

Зноскі

  1. Черушев Н.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты СССР
Катэгорыя·Кандыдаты ваенных навук
Катэгорыя·Царскія афіцэры на службе ў РСЧА
Катэгорыя·Памерлі 8 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1896 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (легіянеры)
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лютага
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1956 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна