wd wp Пошук:

Міхаіл Дзянісавіч Шастакоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шастакоў.

Міхаіл Дзянісавіч Шастакоў (1907, Мінская вобласць — 1942, Харкаўская вобласць) — камандзір 1-га танкавага батальёна 36-й танкавай брыгады 38-й арміі Паўднёва-Заходняга фронту, капітан. Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Нарадзіўся 3 лістапада 1907 года ў вёсцы Нача цяпер Крупскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і чыгуначніка. Беларус. З 1916 г. вучыўся ў няпоўнай сярэдняй школе, пасля яе заканчэння працаваў рамонтнікам на чыгунцы. У 1927 годзе скончыў Барысаўскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Працаваў аграномам.

У Чырвонай Арміі з 1928 года, па камсамольскай пуцёўцы. Скончыў Аб’яднаную Беларускую ваенную школу імя ЦВК БССР у 1931 годзе. З 1931 года — камандзір узвода 24-га стралковага палка Беларускай ваеннай акругі. У 19321933 гадах прайшоў навучанне на курсах удасканальвання каманднага саставу ў Маскве. З 1933 па 1937 гады камандаваў танкавым узводам, а затым танкавай ротай у 4-й асобнай танкавай брыгадзе Беларускай ваеннай акругі, затым з’ехаў на вучобу. Член ВКП(б) з 1935 года. У 1936 годзе скончыў камандныя курсы пры Ваеннай акадэміі механізацыі і матарызацыі РСЧА імя І. В. Сталіна. У жніўні 1937 года М. В. Шастакоў звольнены ў запас. Працаваў тэхнікам-машыназнаўцам на прадпрыемствах Мінска.

У красавіку 1939 года адноўлены ў кадрах Чырвонай Арміі і прызначаны камандзірам вучэбнай роты ў 18-ю лёгкую танкавую брыгаду, са жніўня 1939 года — памочнік начальніка 1-й часткі штабу 43-й аўтабранятанкавай брыгады.

Удзельнік савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў, камандзір аўтабранятанкавага батальёна 43-й аўтабранятанкавай брыгады Беларускай ваеннай акругі. У складзе батальёна быў накіраваны на фронт савецка-фінскай вайны 1939-1940 гадоў, удзельнічаў у баях. У чэрвені 1940 года прызначаны начальнікам штаба 7-га разведвальнага батальёна 7-й танкавай дывізіі. З 15 чэрвеня 1941 года — начальнік штаба 100-га танкавага палка 50-й танкавай дывізіі.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года. У складзе дывізіі прыбыў на Заходні фронт у пачатку ліпеня, удзельнічаў у баях пад Бабруйскам і Магілёвам.  Са жніўня 1941 года ў той жа дывізіі на Бранскім фронце ваяваў пад Гомелем і Бранскам. З лістапада 1941 года — камандзір танкавага батальёна 36-й танкавай брыгады на Паўднёва-Заходнім фронце. За подзвігі ў цяжкіх абарончых бітвах лета і восені 1941 года двойчы прадстаўляўся да ўзнагароджання ордэнам Чырвонага Сцяга, але прадстаўленні згубіліся недзе ў штабах. Сям’я М. Д. Шастакова загінула ў першыя дні вайны ў Беластоку.

Камандзір 1-га танкавага батальёна 36-й танкавай брыгады капітан Міхаіл Дзянісавіч Шастакоў асабліва вызначыўся ў Харкаўскай бітве мая 1942 года. У першы дзень савецкага наступу на Харкаўскім накірунку танкавы батальён капітана Шастакова з ходу фарсіраваў раку Бабка, захапіў два вузлы варожага супраціўлення каля вёскі Непакрытае Ваўчанскага раена Харкаўскай вобласці Украінскай ССР, узяў шмат палонных. Падчас адбіцця контратакі праціўніка агнём з танка капітан М. Д. Шастакоў знішчыў чатыры гарматы з разлікамі. Загінуў у гэтым баі.

Пахаваны ў вёсцы Шастакова Ваўчанскага раена Харкаўскай вобласці.

За ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм, указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 лістапада 1942 года капітану Шастакову Міхаілу Дзянісавчу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1].

Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Імя Героя носіць Унечская сярэдняя школа Бранскай вобласці, вуліца ў аграгарадку Нача Крупскага раёна.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета СССР ««О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему составу Красной Армии» от 5 няобря 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 7 ноября (№ 40 (199)). — С. 3.

Літаратура

Спасылкі

Михаил Денисович Шестаков на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ва Украіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крупскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Ваўчанскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 12 мая
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Асобы