wd wp Пошук:

Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ткачоў. Міхаіл Аляксандравіч Ткачоў (10 сакавіка 1942, Мсціслаў — 31 кастрычніка 1992[2], Мінск) — беларускі археолаг, гісторык. Доктар гістарычных навук (1987), прафесар (1989).

Біяграфія

Нарадзіўся 10 сакавіка 1942 года ў Мсціславе.

Скончыў у 1964 годзе БДУ. 3 1968 года у Інстытуце гісторыі АН Беларусі, з 1978 у Гродзенскім універсітэце (выкладчык, загадчык кафедры), з 1989 года загадчык рэдакцыі гісторыі Беларусі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, з красавіка 1992 быў галоўным рэдактарам гэтага выдавецтва[3].

Вывучаў ваенна-абарончае дойлідства, матэрыяльную культуру і архітэктуру гарадоў Беларусі XIXVIII ст.: Віцебска, Гальшан, Гомеля, Гродна, Заслаўя, Камянца, Крэва, Ліды, Любчы, Міра, Навагрудка, Чачэрска і інш. Адзін з аўтараў кніг «Нарысы па археалогіі Беларусі» (ч. 2, 1972), «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 1—2, 19871988)[3]. Першым у беларускай гістарыяграфіі прасачыў генезіс, эвалюцыю і этапы развіцця замкаў і абарончых сістэм населеных пунктаў, а таксама арганізацыю абароны беларускіх гарадоў.

Ініцыятар стварэння энцыклапедыі «Археалогія і нумізматыка Беларусі», «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі». Напісаў каля 200 навуковых прац.

Памёр 31 кастрычніка 1992 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

Ушанаванне памяці

Мемарыяльная дошка М. Ткачову на доме № 27.

Працы

Кнігі

У сааўтарстве

Артыкулы

У сааўтарстве

Рэдактар

Зноскі

  1. https://www.svaboda.org/a/768809.html
  2. https://www.svaboda.org/a/768809.html
  3. 1 2 Ткачоў Міхаіл Аляксандравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  4. Міхась Ткачоў з Паходняй і Грамадой Архівавана 1 лістапада 2019. // мастак Алесь Цыркуноў

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 31 кастрычніка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мсціславе
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Члены БСДГ
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Асобы