wd wp Пошук:

Юрый Уладзіміравіч Чантурыя

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чантурыя. Юрый Уладзіміравіч Чантурыя (27 ліпеня 1949, Мінск) — беларускі архітэктар, гісторык і тэарэтык горадабудаўніцтва. Доктар архітэктуры (2004), прафесар. Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры, замежны член РААБН.

Гісторыя

Скончыў у 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут, аспірантуру ў 1974 годзе[1]. У 19711976 гадах аспірант, асістэнт кафедры архітэктуры Беларускага політэхнічнага інстытута; у 1977—1978 гадах старэйшы архітэктар «Мінскпраекта»; у 19781988 гадах старэйшы навуковы супрацоўнік, у 19881991 гадах загадчык сектара рэканструкцыі гістарычнай забудовы, у 1991—2003 гадах загадчык аддзелам планіроўкі і забудовы населеных месцаў БелНДІПгорадабудаўніцтва. У 1982 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[2].

З 2004 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, прафесар кафедраў «Горадабудаўніцтва» і «Філасофскія вучэнні» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта[2].

Член Саюза архітэктараў СССР і Беларусі з 1976 года, нумар білета 431[2].

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генплан Нясвіжа (1979), ПДП цэнтра Пінска (1981), праекты рэгенерацыі гістарычнай забудовы Пінска (1982), Полацка (1985), Віцебска (1986)[1].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: гісторыя горадабудаўніцтва, рэканструкцыя гістарычных раёнаў гарадоў[2].

Аўтар больш як 80 навуковых публікацый (Беларусь, Расія, Польшча, Украіна, Латвія), у т.л. 17 манаграфій: «Горадабудаўнічае мастацтва Беларусі другой паловы XVI — першай паловы XIX стагоддзя. Сярэдневяковая спадчына, Рэнесанс, барока, класіцызм» (2005); «Архітэктура Беларусі. Нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце», Т.1, Т.2, Т.З кн.1 і 2 (2005—2007; у суаўтарстве); «Страчаная спадчына» (1998 і 2003; у суаўтарстве); «Помнікі і памятныя месцы Беларусі» (2007; у суаўтарстве); «Грамадскія цэнтры гарадскіх населеных месцаў БССР (Досвед фарміравання, праблемы і кірункі развіцця)» (1991; у суаўтарстве); «Праблемы і досвед рэканструкцыі гістарычна складзеных раёнаў вялікіх гарадоў» (1987); «Помнікі архітэктуры ў гарадах Беларусі» (1977) і інш[2].

Кіраўнік і член аўтарскіх калектываў больш як 50 рукапісных навукова-даследчых работ. Аўтар нарматыўных і метадычных выданняў, буйных артыкулаў: «Будаўнічыя нормы Беларусі. Горадабудаўніцтва. Планіроўка і забудова населеных пунктаў. СНБ З.01.04 — 02» (2003; у суаўтарстве)[2]; «Навукова-метадычныя ўказанні па ўліку гісторыка-архітэктурнай спадчыны пры складанні праектаў планіроўкі цэнтраў гарадоў БССР» (1976); «Метадычныя рэкамендацыі па выяўленні тэрыторый гістарычных цэнтраў гарадоў Беларускай ССР» (1980); «Архітэктурна-планіровачная і прасторавая арганізацыя грамадскіх цэнтраў гарадскіх паселішчаў» (1987, у аўтарскім калектыве)[1]; «Метадычныя рэкамендацыі па прасторавай арганізацыі гарадскога асяроддзя пры рэканструкцыі гістарычных раёнаў населеных месцаў Беларускай ССР» (1988); і інш[2].

Член аўтарскіх калектываў каля 70 праектных прац, у т.л., вялікага шэрагу генеральных планаў гарадоў і праектаў дэталёвай планіроўкі цэнтраў (у т.л. Пінска[3]), праектаў рэгенерацыі гістарычных гарадскіх раёнаў (Брэст, Віцебск, Гродна, Орша, Пінск, Полацк. Зломім і інш.)[2].

Узнагароды

Лаўрэат прэміі імя У. Караля Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (1999)[2].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 3 Чантурия Юрий Владимирович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Чантурия Юрий Владимирович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)
  3. Календарь памятных и юбилейных дат на 2009 год // Магілёўская абласная бібліятэка

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Беларускай акадэміі архітэктуры
Катэгорыя·Архітэктары Брэста
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У. А. Караля
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дактары архітэктуры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы