wd wp Пошук:

Таццяна Станіславаўна Бубенька

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бубенька. Таццяна Станіславаўна Бубенька (нар. 8 чэрвеня 1957, Беразіно, Мінская вобласць) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1991).

Біяграфія

Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1980). Працавала ў Інстытуце гісторыі АН Беларусі (1977-94), загадвала сектарам аховы помнікаў і археалогіі Віцебскага гарвыканкама (1994-98). Дацэнт кафедры гісторыі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава (з 1998 па сёнішні час). Дэкан факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ўніверсітэта (2003-12).

Навуковая дзейнасць

Вывучае старажытныя гарадскія і сельскія паселішчы Беларусі 9-18 ст. Абследвала археалагічныя помнікі ў Баранавіцкім, Бярэзінскім, Віцебскім, Мастоўскім, Пухавіцкім і Чашніцкім раёнах, выявіла больш за 20 новых помнікаў. Праводзіла раскопкі пасада старажытнага Клецка (1986), дзядзінца і пасада ў Навагрудку (1991-92, 2012), гарадзішча Камень у Лепельскім раёне (1998). Асноўным аб’ектам навуковых інтарэсаў абрала Ніжні замак у Віцебску, які даследуе з 1981 года. Мае таксама больш за 165 публікацый па тэме даследаванняў у навуковых, навукова-папулярных і энцыклапедычных выданнях.

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беразіне
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ