wd wp Пошук:

Міхаіл Іванавіч Гашкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гашкевіч.

Міхаіл Іванавіч Гашкевіч (29 лістапада (11 снежня) 1864, Шарсцін, Рагачоўскі павет, Расійская імперыя — 1936, Агародня Гомельская, Добрушскі раён, БССР) — праваслаўны дзеяч Расійскай імперыі, дэпутат Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі II склікання ад Магілёўскай губерні.

Біяграфія

Старэйшы сын праведнага Іаана Кармянскага (Гашкевіча) і яго жонкі Марыі Піліпаўны Трусевіч, дачкі святара. Нарадзіўся ў вёсцы Шарсцін, дзе яго бацька служыў настаяцелем мясцовай Свята-Раства-Багародзіцкай царквы.

Выпускнік Магілёўскай духоўнай семінарыі, якую скончыў у 1890 годзе. У 1890—1893 гадах служыў у Кішынёве настаўнікам спеваў у семінарыі. Пазней на працягу 6 гадоў настаўнічаў у Мсціслаўскім духоўным вучылішчы[1].

У 1899 годзе быў пасвечаны ў іерэя і прызначаны настаяцелем Свята-Ануфрыеўскай царквы ў вёсцы Ануфрыева Чэрыкаўскага павета.

8 лютага 1907 года быў абраны ў Дзяржаўную думу II склікання ад агульнага складу выбарнікаў Магілёўскага губернскага выбарчага сходу. Увайшоў у склад Канстытуцыйна-дэмакратычнай фракцыі. З’яўляўся членам думскай камісіі па справах праваслаўнай царквы. Разам з В. А. Якубовічам быў адным з двух прадстаўнікоў духавенства, якія апынуліся ў правацэнтрысцкіх фракцыях у Дзяржаўнай думе II склікання.

Па звестках 1915 года служыў палкавым святаром. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года адыйшоў ад грамадскай і рэлігійнай дзейнасці і вёў прыватнае жыццё ў вёсцы Агародні Гомельскай, дзе служыў яго бацька, і, верагодна, служыў айцец Міхаіл[2].

Памёр у 1936 годзе і быў пахаваны каля алтара Свята-Мікалаеўскай царквы ў Агародні Гомельскай. У 1991 годзе настаяцель кармянскага праваслаўнага прыхода айцец Сцяфан на месцы зруйнаванай царквы выявіў месца пахавання Міхала Гашкевіча[3]. Яго парэшткі, разам з нятленнымі мошчамі Іаана Кармянскага, былі перавезены ў вёску Карма і пахаваны ля алтара Пакроўскай царквы[4].

Меў чатырох братоў і двух сясцёр. Яго сын, Мікалай Гашкевіч (1890—1938), быў рэпрэсаваны савецкай уладай.

Зноскі

  1. Боиович М. М. Члены Государственной думы (Портреты и биографии). Второй созыв. М, 1907. С. 178. (руск.)
  2. Костенко А. В. «Гашкевичі», а не «Гошкевичі»: Білоруська гілка відомого українського роду. // Київська навукова суспільнознавча організація. — Київ, 2016. (укр.)
  3. Дэтэктыўная гісторыя здабыцця мошчаў Іаана Кармянскага. — Sputnik, 31 мая 2017. (бел.)
  4. Святы праведны Іаан Кармянскі. Вяртанне ў Агародню. Добры пастыр.(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2015. Праверана 6 сакавіка 2020. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Праваслаўныя святары Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1936 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Добрушскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Веткаўскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Добрушскім раёне
Катэгорыя·Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ад Магілёўскай губерні
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1864 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце