wd wp Пошук:

Міхал Богуш-Шышка

Міхал Богуш-Шышка (польск.: Michał Bohusz Szyszko; 8 лістапада 1811, в. Варонічы Ігуменскага павета Мінскай губерні, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 12 сакавіка 1877, Альхова, цяпер Пухавіцкі раён) — беларускі і польскі культурны дзеяч, архівіст, перакладчык, гісторык, лінгвіст, энцыклапедыст, празаік .

Біяграфія

Бацькі: Рышард Шышка (Ryszard Szyszko) і Караліна Кушэўска (Karolina Kuczewska)[2]. Скончыў віленскую гімназію і Віленскі ўніверсітэт (1832), ведаў больш за 10 моў. Да 1838 года перакладчык мінскага межавага (падкаморскага) суда. Потым жыў у Санкт-Пецярбургу[3]. Памёр у маёнтку Альхова (цяпер — Пяскі (Альхоўка) Пухавіцкага раёна) Ігуменскага павета. Пахаваны на мясцовых могілках каля Узлянаў[4].

Археаграфічная праца

З 1860 па 1873 год па запрашэнні нясвіжскага ардыната князя Вільгельма Радзівіла працаваў другім архіварыусам у Нясвіжы над сістэматызацыяй прыватнага збору дакументаў князёў Радзівілаў. У яго абавязкі ўваходзіла праца з дакументамі, якія тычаліся гісторыі і літаратуры[5].

Так, напрыклад, у Літоўскім дзяржаўным гістарычным архіве знаходзяцца складзеныя Богушам-Шышкай ― вопіс дакументаў за 1410―1787 гады і спісы вядомых асоб, згадваных у дакументах (ЛДІА, фонд 1280 ― «Радзівілы, князі», ч. 1, 1416—1922).

Аказваў дапамогу ў пошуку патрэбных дакументаў гісторыкам, якія прыязджалі ў Нясвіж ― М. І. Кастамараву, П. А. Гільтэбранту і іншым[6].

У «Архіве Радзівілаўскім» апублікаваў шэраг звестак па гісторыі Польшчы, Беларусі і Літвы: пра адказ караля Жыгімонта III рускім паслам у 1610 годзе, аб Лоеўскай бітве 1649, аб бітве пад Алькенікамі 1700 года, прамова Яна Сабескага пасля зрыву сойма ў Гродне (1688), акт Барскай канфедэрацыі 1768 года, дзённік ваеннага паходу на рускія землі ў 1660 годзе, дакументы суда над філосафам Казімірам Лышчынскім, лісты Караля Станіслава Радзівіла да князя М. В. Рэпніна і інш[7][8].

Літаратурная дзейнасць

Нароўні з вядомымі навукоўцамі ― прафесарам Фларыянам Чэпялінскім, пісьменнікам і філолагам Януарыям Філіповічам, паэтам Вінцэнтам Каратынскім, пісьменнікам і перакладчыкам Валяр’янам Тамашэвічам, гісторыкам Аляксандрам Здановічам, ― удзельнічаў у працы над «Слоўнікам польскай мовы» (Вільня, 1861)[9][10].

У 1858—1859 гадах удзельнічаў у стварэнні польскай «Усеагульнай энцыклапедыі» («Encyklopedia Powszechna») Самуэля Оргельбранда, першы том якой з’явіўся ў 1868 годзе[11].

На аснове нясвіжскіх дакументаў напісаў «Нарыс жыцця князя Міхала Кшыштафа Радзівіла, празванага Сіроткам», «Дыярыуш князя Міхала Казіміра Радзівіла», «Гісторыю Астрожскай ардынацыі» (не выдадзена).

Міхал Богуш-Шышка пераклаў на польскую мову:

Пераклаў лацінскую частку «Жыцці архіепіскапаў Гнезненскіх, Прымасаў Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага, ад Вілібальда да Анджэя Ольшоўскага» (1860)

Зноскі

  1. Беларуская Вікіпедыя — 2007.
  2. Minakowski M. J. Genealogia potomkow Sejmu Wielkiego(нявызн.).
  3. Рыбчонак С. А. Насельнікі Нясвіжскага замка ў сярэдзіне XIX ст. // Архіварыус. Зборнік навукова-папулярных паведамленняў і артыкулаў. — Мн.: БелНДІДАС, Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы, 2004. — № 2.
  4. Jelski A., 1886, с. 448
  5. Латушкін А. М. Роля архіварыўсаў у захаванні Нясвіжскага архіва князёў Радзівілаў 2-й пал. XVIII — 1-й пал. XX ст. // Архіварыус. Зборнік навукова-папулярных паведамленняў і артыкулаў. — Мн.: БДУ, 2011. — С. 111-116.
  6. Пазнякоў В. С. Богуш-Шішка Міхал // Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае». — Мн.
  7. ARCHIWUM WARSZAWSKIE RADZIWIŁŁÓW DZIAŁ VI: «DIARIUSZE» z lat 1613-1770 (1807). Inwentarz analityczny zespołu PL, 1 354 VI. Opracował Rafał Jankowski. Dzieje przechowywania(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
  8. [Archiwum Domu Radziwiłłów. Listy Ks. M.K. Radziwiłła Sierotki.-Jana Zamoyskiego.-Lwa Sapiehy. (Rys życia księcia M.K. Radziwiłła, zwanego Sierotką by M.B. Szyszko) 1885](нявызн.).
  9. Słowniki. Okres nowopolski i współczesność(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 студзеня 2017.
  10. Słownik języka polskiego, Wilno 1861(нявызн.). Internetowy przewodnik edukacyjny.
  11. Zygmunt Brocki. Leksykolodzy I leksykografowie tehniczni w «Polskim slowniku biograficznym» // Kwartalnik Historii нauki і тehniki. — 1965. — № 4. — С. 627-630.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Пісьменнікі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў Пухавіцкім раёне
Катэгорыя·Архівісты Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варонічах
Катэгорыя·Памерлі 12 сакавіка
Катэгорыя·Гісторыкі Польшчы
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Постаці Нясвіжа
Катэгорыя·Пісьменнікі Польшчы
Катэгорыя·Гісторыкі Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1877 годзе
Катэгорыя·Архівісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Археографы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1811 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі Польшчы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Пухавіцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лістапада
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Архівісты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Ігуменскім павеце
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Архівісты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Перакладчыкі з лацінскай мовы