wd wp Пошук:

Мілі Бобі Браўн

Мілі Бобі Браўн (англ.: Millie Bobby Brown; нар. 19 лютага 2004, Марбелья) — англійская актрыса, мадэль і прадзюсар. Найбольш вядомая, як выканаўца ролі дзяўчынкі Адзінаццаць у серыяле «Дзіўныя рэчы». За гэтую ролю актрыса атрымала намінацыю на прайм-таймавую прэмію «Эмі» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў драматычным серыяле ва ўзросце 13 гадоў. Таксама Браўн стала самай маладой персонай у спісе Time 100 і самым маладым паслом добрай волі ЮНІСЕФ.

Ранняе жыццё

Мілі Бобі Браўн нарадзілася 19 лютага 2004 года ў бальніцы HC International Hospital у горадзе Марбелья (Малага, Іспанія)[4]. Трэцяя з чатырох дзяцей англійскіх бацькоў Келі і Роберта Браўнаў[5]. Ва ўзросце чатырох гадоў Мілі разам са сваёй сям’ёй перабралася ў Борнмут, у Вялікабрытанію, а затым, праз чатыры гады, пераехала ў Арланда (штат Фларыда, ЗША)[6]. Нарадзілася з частковай глухатой на адно вуха, паступова губляючы слых на гэтым вуху на працягу некалькіх гадоў[7].

Акцёрская кар’ера

Пачатак акцёрскага шляху

У 2013 годзе Браўн дэбютавала ў якасці запрошанай актрысы ў фэнтэзійным драматычным серыяле ABC «Аднойчы ў Краіне цудаў[en]», спін-офе тэлесерыяла «Аднойчы ў казцы», у ролі маленькай Алісы. У 2014 годзе сыграла галоўную ролю ў паранармальным драматычным трылеры BBC America[en] «Зламыснікі[en]» у ролі Мэдзісан O’Донел[8]. Затым яна з’явілася ў паліцэйскай драме CBS «Марская паліцыя: Спецаддзел[en]», у сіткоме ABC «Амерыканская сямейка[en]» і ў драматычным серыяле ABC «Анатомія жарсці».

Акцёрскі прарыў

З 2016 года Браўн выконвае ролю Адзінаццаці ў навукова-фантастычным серыяле Netflix «Дзіўныя рэчы»[9].

Яе роля атрымала прызнанне крытыкаў, і яна была намініравана на Прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшую жаночую ролю ў драматычным серыяле і на Прэмію «Эмі» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў драматычным тэлесерыяле[en]. Разам са сваімі калегамі па серыяле была ўзнагароджана Прэміяй Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшы акцёрскі ансамбль у драматычным серыяле[en][10], а таксама атрымала Прэмію «Сатурн» за найлепшую ролю маладога акцёра ці актрысы ў тэлесерыяле[en][11].

У лістападзе таго ж года з’явілася разам з Birdy[en] у відэакліпе на песню Sigma[en] «Find Me»[12]. З таго ж часу здымаецца ў рэкламных роліках кампаніі Citigroup[en][13]. У студзені 2017 года дэбютавала ў агенцтве Calvin Klein[en][14]. Праз месяц падпісала кантракт з мадэльным агенцтвам IMG Models[en][15]. Улетку 2018 года знялася ў рэкламе італьянскага брэнда Moncler[en][16].

У 2019 годзе Мілі Браўн дэбютавала ў кіно, зняўшыся ў сіквеле фільма «Гадзіла[en]» — «Гадзіла 2: Кароль монстраў[en]»[17]. Пазней яна вярнулася да той жа ролі ў фільме «Гадзіла супраць Конга[en]»[18], рэліз якога адбыўся 24 сакавіка 2021 года.

У студзені 2018 года актрыса была абрана на галоўную ролю і на прадзюсіраванне адаптацыі[en] рамана «Загадкі Энолы Холмс[en]»[19][20], а таксама выканала ролю расказчыка ў праекце Дарэна Аранофскі[en] «Сферы: Песні прасторы-часу[en]»[21].

20 красавіка 2018 года Мілі Бобі Браўн стала самай маладой персонай, калі-небудзь уключанай у спіс самых уплывовых людзей свету па версіі часопіса Time[en][22].

21 лістапада 2018 года стала Паслом Добрай волі ЮНІСЕФ[23][24]. У тым жа месяцы EA Games абвясціла, што Браўн супрацоўнічае з праграмістамі The Sims 4[en] у межах праекту Sims 4 Positivity Challenge[25].

Актрыса была прызнана часопісам «Time» адным з самых уплывовых падлеткаў 2017 і 2018 гадоў[26][27]. Таксама «The Hollywood Reporter» назваў Браўн у ліку трыццаці найлепшых зорак Галівуда ва ўзросце да васемнаццаці гадоў[28].

Асабістае жыццё

Перыядычна пражывае ў Лондане, у Лос-Анджэлесе, Каліфорнія[29] і ў Атланце, Джорджыя[30]. Яна і яе калега па здымках Ноа Шнап[en] былі найлепшымі сябрамі з таго часу, як зняліся ў серыяле Netflix «Дзіўныя рэчы»[31]. Па стане на 2021 год, яна знаходзілася ў адносінах з Джэйкам Бонджові, сынам рок-зоркі Джона Бон Джові[en][32].

Фільмаграфія

Кіно

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2018
ф Сферы: Песні прасторы-часу[en] Spheres: Songs of SpacetimeРасказчык
2018
кар Забойства ў экспрэсе «Армігуэра» Asesinato en el Hormiguero ExpressМілі Браўн
2019
ф Гадзіла 2: Кароль монстраў[en] Godzilla: King of the MonstersМэдзісан Расел
2020
ф Энола Холмс[en] Enola HolmesЭнола Холмс
2021
ф Гадзіла супраць Конга[en] Godzilla vs. KongМэдзісан Расел
2022
ф Энола Холмс 2[en] Enola Holmes 2Энола Холмс

Тэлебачанне

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2013сАднойчы ў Краіне цудаў[en]Once Upon a Time in WonderlandМаладая Аліса (2 эпізоды)
2014сЗламыснікі[en]IntrudersМэдзісан О’Донел (8 эпізодаў)
2014сМарская паліцыя: Спецаддзел[en]NCISРэйчэл Барнс (эпізод: «Parental Guidance Suggested»)
2015сАмерыканская сямейка[en]Modern FamilyЛізі (Эпізод: «Closet? You'll Love It!»)
2015сАнатомія жарсціGrey's AnatomyРубі (Эпізод: «I Feel the Earth Move»)
2016н.ч.сДзіўныя рэчыStranger ThingsАдзінаццаць (34 эпізоды)

Узнагароды і намінацыі

УзнагародаГодКатэгорыяФільм / СерыялВынікСпасылкі
Эмі 2017 Найлепшая жаночая роля другога плана ў драматычным тэлесерыяле[en] Дзіўныя рэчы Намінацыя [33]
2018 Найлепшая жаночая роля другога плана ў драматычным тэлесерыяле[en] Дзіўныя рэчы Намінацыя [34]
Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША[en] 2017 Найлепшая жаночая роля ў драматычным серыяле Дзіўныя рэчы Намінацыя [35]
Найлепшы акцёрскі ансамбль у драматычным серыяле[en] Дзіўныя рэчы Перамога
2018 Найлепшая жаночая роля ў драматычным серыяле Дзіўныя рэчы Намінацыя [36]
Найлепшы акцёрскі ансамбль у драматычным серыяле[en] Дзіўныя рэчы Намінацыя
2020 Найлепшы акцёрскі ансамбль у драматычным серыяле[en] Дзіўныя рэчы Намінацыя [37]
Сатурн 2017 Найлепшая роля маладога акцёра ці актрысы ў тэлесерыяле[en] Дзіўныя рэчы Перамога [11]
2018 Найлепшая роля маладога акцёра ці актрысы ў тэлесерыяле[en] Дзіўныя рэчы Намінацыя [38]
2019 Найлепшая роля маладога акцёра ці актрысы[en] Гадзіла 2: Кароль монстраў[en] Перамога [39]
MTV Movie & TV Awards 2017 Найлепшы кінагерой[en] Дзіўныя рэчы Намінацыя [40]
Найлепшая роля ў шоу[en] Дзіўныя рэчы Перамога
2018 Найлепшы пацалунак[en] Дзіўныя рэчы Намінацыя [41]
Найлепшая роля ў шоу[en] Дзіўныя рэчы Перамога

Зноскі

  1. Millie Bobby Brown // ČSFD — 2001.
  2. https://www.diariosur.es/marbella-estepona/origenes-marbellies-millie-20171113202337-nt.html
  3. https://brasil.elpais.com/brasil/2017/11/09/estilo/1510232929_445754.html
  4. Sedano, Jon. Los orígenes marbellíes de Millie Bobby Brown, la joven estrella de ‘Stranger Things’ (нявызн.), Vocento (15 лістапада 2017). Праверана 1 жніўня 2018.
  5. ‘Stranger Things’ Star’s Father Demands Cash From Agents to Represent Her (Exclusive) (нявызн.). The Hollywood Reporter (4 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2017.
  6. Miller, Gregory E.. At 13, ‘Stranger Things’ star Millie Bobby Brown is an icon in the making (нявызн.). New York Post (15 верасня 2017). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2017.
  7. Birnbaum, Debra. How ‘Stranger Things’ Star Millie Bobby Brown Made Eleven ‘Iconic’ and Catapulted Into Pop Culture (нявызн.). Variety (31 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2017.
  8. John Simm and Mira Sorvino Start Filming BBC AMERICA’s Intruders as James Frain, Tory Kittles, and Millie Brown Join Cast (нявызн.) (недаступная спасылка). BBC Worldwide (24 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2016. Праверана 10 сакавіка 2018.
  9. Andreeva, Nellie. Duffer Bros. Netflix Supernatural Drama Series Sets Young Cast, Gets Title (нявызн.). Deadline.com (20 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2018.
  10. Lincoln, Ross A.. ‘Stranger Things’ Season 2 Cast Photo Reveals Who Returns From The Upside Down (нявызн.). Deadline.com (4 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2017.
  11. 1 2 22017 Saturn Awards Nominations Led by ‘Rogue One’ and ‘The Walking Dead’ (нявызн.). Collider (6 сакавіка 2017).
  12. Stone, Natalie. Watch Stranger Things’ Millie Bobby Brown Star in Birdy and Sigma’s New Music Video ‘Find Me’ (нявызн.). People (3 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2016. Праверана 4 лістапада 2016.
  13. Citi Launches Digital Campaign To Spark a Nationwide Conversation About Money (нявызн.). Business Wire (21 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2017.
  14. Overdeep, Meghan. Stranger Things Star Millie Bobby Brown Is Officially a Calvin Klein Model (нявызн.). InStyle (23 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 20172017-01-24. Праверана 5 чэрвеня 2022.
  15. Kirkpatrick, Emily. Millie Bobby Brown Officially Signs with a Major Modeling Agency (нявызн.). The Hollywood Reporter (13 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2017.
  16. Moncler Taps Millie Bobby Brown for Next Ad Campaign (нявызн.). WWD (2 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2019.
  17. Kit, Borys. ‘Stranger Things’ Breakout Millie Bobby Brown Set to Star in ‘Godzilla’ Sequel (Exclusive) (нявызн.). The Hollywood Reporter (27 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2019. Праверана 28 студзеня 2017.
  18. Murphy, Charles. Exclusive: ‘Deadpool 2’s’ Julian Dennison Joins ‘Godzilla vs. Kong’ (нявызн.) (недаступная спасылка). That Hashtag Show (1 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2018. Праверана 1 чэрвеня 2018.
  19. ‘Stranger Things’ Millie Bobby Brown In Legendary Film Deal To Produce & Star In Enola Holmes Mysteries (нявызн.). Deadline.com (9 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2018.
  20. Милли Бобби Браун сыграет главную роль в экранизации фильма о сестре Шерлока Холмса (нявызн.) . Праверана 11 чэрвеня 2020.
  21. Keslassy, Elsa. ‘Stranger Things’ Star Millie Bobby Brown to Narrate Darren Aronofsky’s ‘Spheres’(англ.) . Variety (16 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2020.
  22. Millie Bobby Brown becomes youngest person ever on Time 100 list (нявызн.). www.independent.co.uk. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2018.
  23. Millie Bobby Brown named UNICEF’s youngest-ever Goodwill Ambassador (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2018.
  24. Millie Bobby Brown: ‘I’ve been bullied: that inspires me’ (нявызн.). BBC. Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2018.
  25. Introducing The Sims 4 Positivity Challenge with Millie Bobby Brown (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2018.
  26. The 30 Most Influential Teens of 2017 (нявызн.). Time (3 лістапада 2017). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2020.
  27. TIME’s 25 Most Influential Teens of 2018 (нявызн.). Time (7 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2019.
  28. Hollywood’s Top 30 Stars Under Age 18 (нявызн.). The Hollywood Reporter (8 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2018.
  29. Ziegler, Maddie. Millie Bobby Brown (нявызн.). Interview (25 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2016.
  30. Birnbaum, Debra. How ‘Stranger Things’ Star Millie Bobby Brown Made Eleven ‘Iconic’ and Catapulted Into Pop Culture (нявызн.). Variety (31 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2017.
  31. May 27, Skyler Caruso. Millie Bobby Brown and Noah Schnapp’s Friendship Timeline(англ.) . PEOPLE.com.
  32. Crowley, James. Millie Bobby Brown’s Boyfriend History: Everything To Know About Her Romance With Jake Bongiovi(нявызн.) . Hollywood Life (25 мая 2022).
  33. 2017 Emmy® Awards Nominations for Programs Airing June 1, 2016 – May 31, 2017 (нявызн.). Academy of Television Arts & Sciences (13 ліпеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 July 2017.
  34. Emmys Nominations List 2018 – Variety (нявызн.). Variety (12 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 12 July 2018.
  35. Nolfi, Joely (14 December 2016). “SAG Awards nominations 2017: See the full list”. Entertainment Weekly. https://www.ew.com/article/2016/12/14/2017-sag-awards-nominations. Retrieved on 14 December 2016.
  36. Gonzalez, Sandra. SAG Awards nominations 2018: The complete list (нявызн.). CNN (13 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 December 2017.
  37. SAG Awards 2020: The Complete List of Nominations (нявызн.), TheWrap (December 11, 2019).
  38. McNary, Dave. ‘Black Panther,’ ‘Walking Dead’ Rule Saturn Awards Nominations (нявызн.). Variety (15 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2018.
  39. Mancuso, Vinnie. ‘Avengers: Endgame’, ‘Game of Thrones’ Lead the 2019 Saturn Awards Nominations (нявызн.). Collider (15 ліпеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 16 ліпеня 2019. Праверана 24 жніўня 2019.
  40. Get Out Leads the Nominations for MTV’s First Ever Movie & TV Awards (нявызн.). People (6 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2017.
  41. Nordyke, Kimberly. MTV Movie & TV Awards: ‘Black Panther,’ ‘Stranger Things’ Top Nominations (нявызн.). The Hollywood Reporter (3 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Андалусіі
Катэгорыя·Актрысы Англіі
Катэгорыя·Актрысы тэлебачання Англіі
Катэгорыя·Фотамадэлі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Марбельі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2004 годзе
Катэгорыя·Кінапрадзюсары Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Дзеці-акцёры Вялікабрытаніі